Logo Polskiego Radia
Print

Экіпаж ветразёўца «Дар моладзі» адзначыў Дзень незалежнасьці ў Японіі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.11.2018 17:20
Кругасьветнае плаваньне ветразёўца «Дар моладзі», прысьвечанае 100-годзьдзю незалежнасьці Польшчы, пачалося ў Гдыні ў маі бягучага году.
Польскі школьны парусьнік «Дар моладзі»Польскі школьны парусьнік «Дар моладзі»фота: Дарота Нэльке (Dorota Nelke)

Экіпаж ветразёўца «Дар моладзі» адзначыў Дзень незалежнасьці ў Японіі
Экіпаж польскага ветразёўца «Дар моладзі» адсьвяткаваў 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы ў японскім горадзе Асака. У прынагодных мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых японскіх уладаў, польскія дыпляматы, а таксама намесьнік міністра марской гаспадаркі й рачнога флёту Польшчы Анна Москва.
Капітан «Дару моладзі» Рафал Шыманьскі сказаў, што падчас рэйсу каманда распаўсюджвае інфармацыю пра Польшчу й пра яе гісторыю, бо ёю ў замежных краінах не заўсёды валодаюць. Акрамя таго, матросы й афіцэры ветразёўца сустракаюцца з прадстаўнікамі польскай дыяспары на шляху сьледаваньня судна.
У Асацы «Дар моладзі» прабудзе да пятніцы, 16 лістапада, затым ён накіруецца ў Сан-Францыска.
Раней польскі карабель прышвартоўваўся ў партах Джакарты, Сынгапура й Ганконга.
Кругасьветнае плаваньне ветразёўца «Дар моладзі» пачалося ў Гдыні ў маі бягучага году й завершыцца на радзіме празь 10 месяцаў пасьля выхаду судна з порту прыпіскі.

Экіпаж польскага ветразёўца «Дар моладзі» адсьвяткаваў 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы ў японскім горадзе Асака. У прынагодных мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых японскіх уладаў, польскія дыпляматы, а таксама намесьнік міністра марской гаспадаркі й рачнога флёту Польшчы Анна Москва.

Капітан «Дару моладзі» Рафал Шыманьскі сказаў, што падчас рэйсу каманда распаўсюджвае інфармацыю пра Польшчу й пра яе гісторыю, бо ёю ў замежных краінах не заўсёды валодаюць. Акрамя таго, матросы й афіцэры ветразёўца сустракаюцца з прадстаўнікамі польскай дыяспары на шляху сьледаваньня судна.У Асацы «Дар моладзі» прабудзе да пятніцы, 16 лістапада, затым ён накіруецца ў Сан-Францыска.

Раней польскі карабель прышвартоўваўся ў партах Джакарты, Сынгапура й Ганконга.

Кругасьветнае плаваньне ветразёўца «Дар моладзі», прысьвечанае 100-годзьдзю незалежнасьці Польшчы, пачалося ў Гдыні ў маі бягучага году й завершыцца на радзіме празь 10 месяцаў пасьля выхаду судна з порту прыпіскі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт