Дональд Трамп павіншаваў палякаў са 100-годзьдзем незалежнасьці краіны
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        12.11.2018 12:07
                    
                    «Польшча, вялікая краіна – віншую з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці», - напісаў амэрыканскі лідар. 
                
Дональд Трамп павіншаваў палякаў са 100-годзьдзем незалежнасьці краіныPAP/EPA/CHRISTIAN HARTMANN/POOL
                     
У сувязі са 100-годзьдзем незалежнасьці, якое Польшча адзначыла 11 лістапада, палякаў павіншаваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
«Польшча, вялікая краіна – віншую з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці», – напісаў у сетцы Twitter амэрыканскі лідар. «Я ніколі не забуду часу, які там правёў», – дадаў Дональд Трамп. Кіраўнік ЗША далучыў фотаздымак, на якім бачна, як ён у ліпені 2017 году выступае ў Варшаве.
Прэзыдэнт Дональд Трамп заняў пасаду ў студзені 2017 года. 5-6 ліпеня 2017 году ён наведаў Польшчу з афіцыйным візытам, падчас якога сустрэўся з прэзыдэнтам Анджэем Дудам і зь лідарамі краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, якія прыбылі ў польскую сталіцу на саміт ініцыятывы Рэгіёну трох мораў.

вс