Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў пасьмяротна Ордэнам Белага Арла – найважнейшай польскай дзяржаўнай узнагародай, – 25 выбітных пісьменьнікаў, мастакоў, навукоўцаў, дзяржаўных і грамадзкіх дзеячаў, духоўных асоб. Сярод узнагароджаных – ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі навуковец Марыя Складоўская-Кюры й пісьменьнік Уладзіслаў Рэймант, палітыкі Раман Дмоўскі, Ігнацы Дашыньскі, Енджэй Марачэўскі, кампазытар Караль Шыманоўскі, мастак Войцех Косак, матэматык Стэфан Банах. Падчас урачыстай цырымоніі ў Каралеўскім Замку ў Варшаве ордэны ад імя ўзнагароджаных прынялі члены сем'яў і прадстаўнікі ўстаноў.
Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, адзначыў, што ўзнагароджаньне пасьмяротна людзей, якія ўнесьлі вялікі ўклад у здабыцьцё незалежнасьці Польшчы і ўславілі ў сьвеце яе імя, зьяўляецца доказам таго, што дзяржава не забывае пра выдатных прадстаўнікоў народу.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў пасьмяротна Ордэнам Белага Арла – найважнейшай польскай дзяржаўнай узнагародай, – 25 выбітных пісьменьнікаў, мастакоў, навукоўцаў, дзяржаўных і грамадзкіх дзеячаў, духоўных асоб. Узнагароджаньне было прымеркаванае да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Сярод узнагароджаных – ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі навуковец Марыя Складоўская-Кюры й пісьменьнік Уладзіслаў Рэймант, палітыкі Раман Дмоўскі, Ігнацы Дашыньскі, Енджэй Марачэўскі, кампазытар Караль Шыманоўскі, мастак Войцех Косак, матэматык Стэфан Банах. Падчас урачыстай цырымоніі ў Каралеўскім замку ў Варшаве ордэны ад імя ўзнагароджаных прынялі члены сем'яў і прадстаўнікі ўстаноў.
Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, адзначыў, што ўзнагароджаньне пасьмяротна людзей, якія ўнесьлі вялікі ўклад у здабыцьцё незалежнасьці Польшчы і ўславілі ў сьвеце яе імя, зьяўляецца доказам таго, што дзяржава не забывае пра выдатных прадстаўнікоў народу.
вс