11 лістапада Польшча адзначае 100-годзьдзе ўзнаўленьня незалежнасьці. З гэтае нагоды ў пасольстве краіны ў Беларусі прайшло ўручэньне прынагодных мэдалёў людзям, заслужаным для беларуска-польскай супрацы.
Адным з ляўрэатаў зьяўляецца вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. Ён узнагароджаны за папулярызацыю супольнай беларуска-польскай гісторыі ды арганізацыю гістарычных мерапрыемстваў.
Пра ролю беларусаў у адраджэньні польскай дзяржавы, пра этнічных беларусаў, грамадзян даваеннай Польшчы ды пра іншыя факты супольнай беларуска-польскай гісторыі зь Ігарам Мельнікавым размаўляе Валеры Саўко.
Паводле гісторыка, шлях да незалежнасьці Польшчы пракладвалі таксама іншыя народы, у тым ліку й беларусы – варта хоць бы ўзгадаць паўстаньне 1863 году, якое ў Беларусі вядомае як паўстаньне Кастуся Каліноўскага.
Ігар Мельнікаў прыводзіць таксама іншыя прыклады, калі беларусы побач з палякамі змагаліся за Польшчу. «Нашы беларусы разам з палякамі першымі сказалі Гітлеру «не» ў 1939 годзе», – кажа спэцыяліст і падкрэсьлівае, што беларусы павінны ганарыцца сваімі жаўнерамі верасьня 1939 году гэтак жа, як ганарацца палякі сваімі. Нагадаем, у 1939 годзе ў шэрагах Войска Польскага служыла 70 тыс. салдат-беларусаў.
Ігар Мельнікаў лічыць, што «Беларусь у складзе Польшчы сапраўды была часткай эўрапейскай цывілізацыі». Гісторык мяркуе, што гэты факт дапамагае сёньняшнім беларусам адчуваць сябе эўрапейцамі.
поўная размова – у далучаным гукавым файле

Ігар Мельнікаў (зьлева) на цырымоніі ўзнагароджаньня/фота: Пасольства Польшчы ў Беларусі