Польшча й ЗША падпісалі дэклярацыю энэргетычнай бясьпекі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.11.2018 19:07
ЗША не выключаюць магчымасьці ўвядзеньня санкцый у адказ на будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток - 2».
Міністры энэргетыкі Польшчы й ЗША – Кшыштаф Тхужэўскі (справа) і Рык ПэрыPAP/Tomasz Gzell
Польшча й ЗША падпісалі дэклярацыю энэргетычнай бясьпекі
Міністры энэргетыкі Польшчы й ЗША – Кшыштаф Тхужэўскі й Рык Пэры - падпісалі ў Варшаве дэклярацыю аб супрацоўніцтве ў галіне энэргетычнай бясьпекі. У дакумэнце гаворыцца аб забесьпячэньні паставак газу, разьвіцьці атамнай энэргетыкі й падтрымцы ў сфэры кібэрбясьпекі.
Дэклярацыя ўпісваецца ў канцэпцыю польска-амэрыканскага стратэгічнага супрацоўніцтва ў энэргетычнай палітыцы. Міністар энэргетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі нагадаў, што пачатковы яе дакумэнт падпісалі прэзыдэнты Польшчы й ЗША 18 верасьня гэтага года ў Вашынгтоне.
У сваю чаргу міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры дадаў, што дэклярацыя зьяўляецца прыкладам прапольскай і праэўрапейскай палітыкі Злучаных Штатаў у галіне энэргетычнай бясьпекі.
Рык Пэры таксама сказаў, што ЗША не выключаюць магчымасьці ўвядзеньня санкцый у адказ на будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток – 2». Міністар энэргетыкі ЗША паўтарыў, што Вашынгтон выступае супраць гэтай расейска-нямецкай інвэстыцыі.
Міністры энэргетыкі Польшчы й ЗША - Кшыштаф Тхужэўскі й Рык Пэры - падпісалі ў Варшаве дэклярацыю аб супрацоўніцтве ў галіне энэргетычнай бясьпекі. У дакумэнце гаворыцца аб забесьпячэньні паставак газу, разьвіцьці атамнай энэргетыкі й падтрымцы ў сфэры кібэрбясьпекі.
Дэклярацыя ўпісваецца ў канцэпцыю польска-амэрыканскага стратэгічнага супрацоўніцтва ў энэргетычнай палітыцы. Міністар энэргетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі нагадаў, што пачатковы яе дакумэнт падпісалі прэзыдэнты Польшчы й ЗША 18 верасьня гэтага года ў Вашынгтоне.
У сваю чаргу міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры дадаў, што дэклярацыя зьяўляецца прыкладам прапольскай і праэўрапейскай палітыкі Злучаных Штатаў у галіне энэргетычнай бясьпекі.
Рык Пэры таксама сказаў, што ЗША не выключаюць магчымасьці ўвядзеньня санкцый у адказ на будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток - 2». Міністар энэргетыкі ЗША паўтарыў, што Вашынгтон выступае супраць гэтай расейска-нямецкай інвэстыцыі.
вс