Сёньня каля 5 млн польскіх вучняў у адзін час прасьпявалі дзяржаўны гімн
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.11.2018 13:39
Час выкананьня гімну меў сымбалічнае значэньне – а 11.11, бо 11 лістапада (11.11) Польшча адзначае Дзень незалежнасьці.
Дзеці з гораду Пултуск (у 60 км ад Варшавы) сьпяваюць гімнPAP/Leszek Szymański
Сёньня 5 млн польскіх вучняў у адзін час прасьпявалі дзяржаўны гімн
Вучні з больш чым 24 тыс. польскіх школ сёньня ў адзін час прасьпявалі дзяржаўны гімн Польшчы. Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Рэкорд для незалежнай», ініцыятарам якой выступіла Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы.
Нагадаем, Польшчы зноўку стала незалежнай краінай 11 лістапада 1918 году. Такім чынам, у нядзелю, 11 лістапада, адзначаецца 100-годзьдзе незалежнасьці краіны. Час сёньняшняга выкананьня гімну таксама меў сымбалічнае значэньне – дзеці й настаўнікі пачалі сьпяваць роўна а 11.11.
Агулам у акцыі ўдзел прыняло больш за 4 млн 800 тыс. вучняў і больш за 470 тыс. настаўнікаў і супрацоўнікаў навучальных устаноў.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама 102 польскія школы, разьмешчаныя ў розных краінах.
Вучні з больш чым 24 тыс. польскіх школ сёньня ў адзін час прасьпявалі дзяржаўны гімн Польшчы. Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Рэкорд для незалежнай», ініцыятарам якой выступіла Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы.
Нагадаем, Польшчы зноўку стала незалежнай краінай 11 лістапада 1918 году. Такім чынам, у нядзелю, 11 лістапада (11 месяц году), адзначаецца 100-годзьдзе незалежнасьці краіны. Час сёньняшняга выкананьня гімну таксама меў сымбалічнае значэньне – дзеці й настаўнікі пачалі сьпяваць роўна а 11.11.

вс