Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія павысіла эканамічныя прагнозы для Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2018 13:01
Эўразьвязаўскія экспэрты лічаць, што ў наступныя гады ВУП у Польшчы пачне зьніжацца.
pixabay.com/Public Domain CC0

Эўракамісія павысіла эканамічныя прагнозы для Польшчы
Эўразьвязаўскія экспэрты лічаць, што ў наступныя гады ВУП у Польшчы пачне зьніжацца.
Эўракамісія павысіла сёлетнія эканамічныя прагнозы для Польшчы. Паводле апублікаваных дадзеных, ВУП у Польшчы вырасьце да 4,8%. Адначасова камісія мяркуе, што ў наступныя гады ВУП у краіне будзе зьніжацца. У 2019 годзе ён складзе 3,7%, а ў 2020 годзе - 3,3%. Гэта будзе вынікам росту інфляцыі й канчатковага выкарыстаньня рэсурсаў рынку працы.
Паводле эўразьвязаўскіх экспэртаў, асноўнымі фактарамі эканамічнага росту ў краіне будуць інвэстыцыі й спажываньне. Дзяржаўны дэфіцыт застанецца стабільным. Сёлета і ў будучым годзе ён павінен скласьці 0,9% ВУП. У 2020 годзе згаданы паказчык вырасьце да 1%.
Паводле Эўракамісіі сёлетні дзяржаўны доўг у Польшчы складзе 49,2% ВУП, то бок на амаль 1,5% менш, чым летась.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт