Лукашэнка адправіцца ў Казахстан на саміт АДКБ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.11.2018 08:11
Па выніках саміту прадугледжана падпісаньне шэрагу міжнародных дакумэнтаў.
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Кіраўнікт Беларусі Аляксандар Лукашэнка 8 лістапада зробіць рабочы візыт у Казахстан для ўдзелу ў сэсіі Савета калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Перамовы лідэараў краін АДКБ пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. На парадку дня - абмеркаваньне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі, тэматыка ўзаемадзеяньня на міжнароднай арэне, а таксама пытаньні, якія тычацца пэрспэктыўнай і бягучай дзейнасьці АДКБ, у тым ліку кадравыя, арганізацыйныя й фінансавыя аспэкты. Па выніках саміту прадугледжана падпісаньне шэрагу міжнародных дакумэнтаў.
belta.by/аз