Банк PKO BP заняў першае месца ў стрэс-тэстах Эўразьвязу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.11.2018 10:11
Эўрапейскае банкаўскае ўпраўленьне рэгулярна праводзіць стрэс-тэсты банкаў у Эўропе.
Photo: GotCredit/flickr.com/Commercial use allowed
Банк PKO BP заняў першае месца ў стрэс-тэстах Эўразьвязу
Эўрапейскае банкаўскае ўпраўленьне рэгулярна праводзіць стрэс-тэсты банкаў у Эўропе.
Банк PKO BP заняў першае месца ў стрэс-тэстах Эўразьвязу, праведзеных Эўрапейскім банкаўскім упраўленьнем (European Banking Authority). Трэцяе месца заняў банк Pekao SA. У рамках тэстаў прайшлі праверку 48 банкаў з Эўразьвязу й Нарвэгіі.
Станоўчы вынік тэстаў сьведчыць аб устойлівасьці й плацежаздольнасьці фінансавых установаў падчас эканамічных узрушэньняў. Тэсты праводзіліся са студзеня па кастрычнік.
Эўрапейскае банкаўскае ўпраўленьне праводзіць стрэс-тэсты рэгулярна. Яны павінны праверыць сытуацыю эўрапейскіх банкаў. Пад увагу бярэцца, напрыклад, уплыў на форму банку запаволеньне росту сусьветнай эканомікі, павелічэньне колькасьці беспрацоўных, ці паслабленьне нацыянальнай валюты й швэйцарскага франка.
аз