У Варшаве з нагоды незалежнасьці Польшчы запусьцілі рэтра-трамвай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.11.2018 14:47
                    
                                 
                
                
                    Паездка на трамваі – незвычайная, бо падчас ходу можна будзе пачуць факты на тэму барацьбы Польшчы за незалежнасьць, а таксама прасьпяваць патрыятычныя песьні.
                
                
                    
                        
Рэтра-трамвай спэцыяльнай лініі N у цэнтры ВаршавыФота: Упраўленьне гарадзкога транспарту Варшавы 
                     
                
                
                
               
                
                         З нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы, якое будзе адзначацца 11 лістапада, зь сёньняшняга дня ў Варшаве курсіруе рэтра-трамвай спэцыяльнай лініі N (першая літара слова Niepodległość – Незалежнасьць). Трамвай будзе хадзіць да 11 лістапада ўключна з правабярэжнай часткі сталіцы ў левабярэжную праз цэнтар гораду.
Паездка на трамваі – незвычайная, бо падчас ходу транспартнага сродка можна будзе пачуць цікавыя факты на тэму барацьбы Польшчы за незалежнасьць, а таксама прасьпяваць патрыятычныя песьні.
У будні дзень інтэрвал руху складае 120 хвілін, у выходны – паўгадзіны. Каб праехацца на трамваі, дастаткова купіць звычайны талён пра паездку ў варшаўскім гарадзкім транспарце.
Арганізатарам акцыі зьяўляецца Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы і ўпраўленьне гарадзкога транспарту варшаўскай мэрыі.
вс