Мясцовыя выбары паказалі сымпатыі й антыпатыі палякаў
У Польшчы ў нядзелю, 4 лістапада, прайшоў другі тур выбараў у органы мясцовага самакіраваньня. Другі тур адбываўся ў гарадах і гмінах, дзе ані адзін з кандыдатаў не набраў 50% галасоў.
Першы тур выбараў прайшоў 21 кастрычніка. Грамадзяне Польшчы выбіралі дэпутатаў ваяводзкіх, гарадзкіх, павятовых і гмінных радаў, мэраў і бургамістраў гарадоў.
У другім туры ўвага аглядальнікаў была скіраваная перш за ўсё на вялікія гарады – Кракаў і Гданьск, а таксама на «стотысячнікі» кшталту Радам, Седльцэ, Пшэмысьль, – дзе ў першым туры не ўдалося выбраць мэраў. У выбарах, акрамя незалежных кандыдатаў і кандыдатаў ад мясцовых выбарчых камітэтаў, асноўнымі канкурэнтамі былі супрацьлеглыя бакі – прадстаўнікі апазыцыйнай цэнтра-правай лібэральнай «Грамадзянскай кааліцыі» й Аб’яднаных правых сіл, стрыжнем якіх зьяўляецца кіруючая ў Польшчы кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць».
Другі тур выбараў пацьвердзіў тэндэнцыю першага туру: за правыя сілы перш за ўсё галасавалі жыхары вёсак і невялікіх гарадоў, усходняй і паўднёва-ўсходняй Польшчы, за цэнтра-правых – поўнач краіны ды захад, жыхары вялікіх і сярэдніх гарадоў. Больш-менш такім жа чынам разьмяркоўваюцца галасы выбаршчыкаў падчас парлямэнцкіх выбараў.
Агулам выбары выйгралі Аб’яднаныя правыя сілы, на другім месцы – Грамадзянская кааліцыя.
У Польшчы ў нядзелю, 4 лістапада, прайшоў другі тур выбараў у органы мясцовага самакіраваньня. Другі тур адбываўся ў гарадах і гмінах, дзе ані адзін з кандыдатаў не набраў 50% галасоў.
Першы тур выбараў прайшоў 21 кастрычніка. Грамадзяне Польшчы выбіралі дэпутатаў ваяводзкіх, гарадзкіх, павятовых і гмінных радаў, мэраў і бургамістраў гарадоў.
У другім туры ўвага аглядальнікаў была скіраваная перш за ўсё на вялікія ваяводзкія гарады – Кракаў, Гданьск, Шчэцін, Ольштын, а таксама на «стотысячнікі» кшталту Радам, Седльцэ, Пшэмысьль, – дзе ў першым туры не ўдалося выбраць мэраў.
У выбарах, акрамя незалежных кандыдатаў і кандыдатаў ад мясцовых выбарчых камітэтаў, асноўнымі канкурэнтамі былі супрацьлеглыя бакі – прадстаўнікі апазыцыйнай цэнтра-правай лібэральнай «Грамадзянскай кааліцыі» й Аб’яднаных правых сіл, стрыжнем якіх зьяўляецца кіруючая ў Польшчы кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць».

вс