900 фур сабралася на мяжы Беларусі й Летувы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.11.2018 08:07
Чэргі таксама назіраюцца на мяжы Беларусі з Латвіяй і Польшчай.
Беларускі пункт пропуску «Катлоўка» на мяжы зь Летувойфота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
900 фур сабралася на мяжы Беларусі й Летувы
На мяжы Беларусі й Летувы ўтварыліся чэргі з 900 фур. Яны нераўнамерна падзеленыя паміж чатырма памежнымі пераходамі.
Паводле стану на 8:30 паводле беларускага часу ў панядзелак, 5 лістапада, у пункце пропуску «Катлоўка» чакаюць выезду больш за 90 машын, у «Каменным Логу» – больш за 350 машын (паўтары гадзіны таму іх было больш за 400), у «Беняконях» – больш за 230, у «Прывалцы» – больш за 230. Інфармацыя пра гэта разьмешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.
На мяжы з Латвіяй у чэргах стаяць больш за 250 грузавікоў: у «Грыгароўшчыне» – больш за 130 фур, ва «Ўрбанах» – больш за 120.
Яшчэ 140 фур чакаюць выезду ў Польшчу.

эўрарадыё/вс