Logo Polskiego Radia
Print

У Італіі падсумавалі наступствы прыроднага бедзтва

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.11.2018 14:54
Раней улады рэгіёну Вэнэто першапачаткова ацанілі страты, выкліканыя непагадзьдзю, па меншай меры, на 1 млрд эўра. Велізарныя страты таксама панёс рэгіён Лігурыя.
Непагадзь у Італіі Непагадзь у Італіі PAP/EPA/ELISABETTA BARACCHI

У Італіі падсумавалі наступствы прыроднага бедзтва
«Сытуацыя апакаліптычная» – заявіў кіраўнік італьянскай грамадзянскай абарона Анджэла Борэлі, камэнтуючы наступствы бураў, якія нядаўна абрынуліся на поўнач краіны. У Венэта й Трэнтына былі зьнішчаны вялізныя плошчы лясоў, былі разбураныя дарогі й пабудовы.
Пасьля наведваньня раёнаў, пацярпелых у выніку стыхіі кіраўнік грамадзянскай абароны Італіі Анджэла Борэлі заявіў: «Мы павінны неадкладна пачаць дзейнічаць, бо калі б мы чакалі, пакуль падлічаць усе страты, мы змарнавалі бы два месяцы. Церпіць уся Італія, але тут на поўначы найгоршая сытуацыя», – заявіў кіраўнік італьянскай грамадзянскай абароны. Ён нагадаў, што хуткасьць ветру на поўначы краіны дасягала 180 км/г.
Раней улады рэгіёну Вэнэто першапачаткова ацанілі страты, выкліканыя ад непагадзі, па меншай меры, на 1 млрд эўра. Велізарныя страты таксама панёс рэгіён Лігурыя.

«Сытуацыя апакаліптычная» – заявіў кіраўнік італьянскай грамадзянскай абарона Анджэла Борэлі, камэнтуючы наступствы бураў, якія нядаўна абрынуліся на поўнач краіны.

У Венэта й Трэнтына былі зьнішчаны вялізныя плошчы лясоў, былі разбураныя дарогі й пабудовы. Пасьля наведваньня раёнаў, пацярпелых у выніку стыхіі кіраўнік грамадзянскай абароны Італіі Анджэла Борэлі заявіў: «Мы павінны неадкладна пачаць дзейнічаць, бо калі б мы чакалі, пакуль падлічаць усе страты, мы змарнавалі бы два месяцы. Церпіць уся Італія, але тут на поўначы найгоршая сытуацыя», – заявіў кіраўнік італьянскай грамадзянскай абароны. Ён нагадаў, што хуткасьць ветру на поўначы краіны дасягала 180 км/г.

Раней улады рэгіёну Вэнэто першапачаткова ацанілі страты, выкліканыя непагадзьдзю, па меншай меры, на 1 млрд эўра. Велізарныя страты таксама панёс рэгіён Лігурыя.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт