У Польшчы распачаўся дзень цішыні
Апоўначы наступіў дзень перадвыбарчай цішыні. У нядзелю, 4 лістапада ў Польшчы пройдзе другі тур мясцовых выбараў. Выбары мясцовых органаў улады працягнуцца ў 649 гарадах і мястэчках Польшчы.
Так званая цішыня будзе дзейнічаць аж да заканчэньня працэдуры галасаваньня, якое адбудзецца ў нядзелю ў 21.00.
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы нагадала, што ў гэты пэрыяд забаронена склікаць сходы, арганізоўваць маршы й дэманстрацыі, выступаць з прамовамі, распаўсюджваць перадвыбарчыя матэрыялы.
Дзень цішыні таксама тычыцца інтэрнэт-прасторы.
Парушэньне перадвыбарчай цішыні зьяўляецца адміністрацыйным правапарушэньнем за якое пагражае штраф у памеры да 5 тысяч злотых, або прыкладна 1110 эўра. У дзень цішыні таксама забараняецца публікаваць вынікі сацыялягічных апытаньняў. За гэтае правапарушэньне пагражае штраф максымальным памерам 250 тысяч эўра.
Старшыня польскай Дзяржаўнай выбарчай камісіі выказаў спадзяваньні, што падчас правядзеньня другога тура мясцовых выбараў, таксама як і падчас першага тура, ня будзе адбывацца істотная парушэньне перадвыбарчай цішыні.
эж
Апоўначы наступіў дзень перадвыбарчай цішыні. У нядзелю, 4 лістапада ў Польшчы пройдзе другі тур мясцовых выбараў. Выбары мясцовых органаў улады працягнуцца ў 649 гарадах і мястэчках Польшчы.
Так званая цішыня будзе дзейнічаць аж да заканчэньня працэдуры галасаваньня, якое адбудзецца ў нядзелю ў 21.00.
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы нагадала, што ў гэты пэрыяд забаронена склікаць сходы, арганізоўваць маршы й дэманстрацыі, выступаць з прамовамі, распаўсюджваць перадвыбарчыя матэрыялы. Дзень цішыні таксама тычыцца інтэрнэт-прасторы.