Амбасадар ЗША ў Польшчы паабяцала дамагчыся адмены амэрыканскіх віз для палякаў
Амэрыканскі пасол у Польшчы Джорджэт Масбахэр заявіла, што да канца 2019 года даб'ецца адмены амэрыканскіх віз для грамадзян Польшчы. «Для мяне гэта прыярытэт», – падкрэсьліла дыплямат.
«Польскі ўрад прымае ў гэтым удзел, мы прызначылі людзей, якія над гэтым працуюць, гэта рэальна зрабіць», – сказала Джорджэт Масбахэр.
Амэрыканскі пасол дадала, што амаль саромецца таго, што палякам да гэтага часу даводзіцца зьвяртацца па візу ў ЗША. «Вы выдатны хаўрусьнік, безумоўна, самы моцны ў рэгіёне, у Злучаных Штатах Амэрыкі пражывае 10 млн палякаў, таму мы так ці інакш зьвязаны адзін з адным», – падкрэсьліла Джорджэт Масбахэр.
У цяперашні час Польшча зьяўляецца адзінай краінай зоны Шэнген, грамадзянам якой патрэбныя візы на ўезд у ЗША. Ва ўсім Эўрапейскім Зьвязе ў такой жа сытуацыі знаходзяцца толькі Баўгарыя, Румынія, Кіпр ды Харватыя.
эж