Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах прайшла «Ноч расстраляных паэтаў»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2018 08:58
У акцыі прынялі ўдзел каля ста чалавек.
КурапатыКурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Курапатах прайшла «Ноч расстраляных паэтаў»
Акцыя памяці «Ноч расстраляных паэтаў» прайшла ўвечары 29 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты. У акцыі прынялі ўдзел каля ста чалавек.
Выступаючы перад прысутнымі ў Курапатах, сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец падзякаваў ім за тое, што, нягледзячы на холад, дождж і цемру, яны прыйшлі «пастаяць за памяць».
«Гэтай зімой нам усім, мяркуючы па ўсім, трэба будзе пастаяць за памяць, – сказаў палітык. – У некалькіх дзясятках мэтраў адсюль пабудаваны рэстаран з інтымнымі пакоямі, батутам, танцпляцоўкай, бутэлькамі гарэлкі ў форме пісталетаў і патронаў. Думаю, гэта зроблена спэцыяльна».
«Рэстаран прагарэў, ніякага бізнэсу там няма, – дадаў Севярынец. – Беларускі народ зрабіў выбар на карысьць байкоту, у рэстаран не ідзе. Толькі пяць-сем чалавек у будні, 15-20 у выходныя. Але рэстаран стаіць як выклік усім беларусам. Калі мы здольныя пастаяць за памяць, даваць кожнаму, хто туды прыяжджае, буклет з інфармацыяй, сароміць аматараў паесьці, патанчыць, пазапускаць фэервэркі на касьцях – гэта значыць, што Беларусь жыве».
Севярынец заклікаў усіх неабыякавых прыходзіць у Курапаты ня толькі на «Дзяды» або на акцыю накшталт «Ночы расстраляных паэтаў», а кожны дзень.
«Пакуль тут ёсьць боль, гул галасоў, крыві, якая заклікае да Госпаду, пакуль у Курапатах зьяўляюцца новыя крыжы – прыходзьце да брамы гэтага рэстарана, кажыце, што тут пахаваныя нашы, а можа, і іх продкі. Стойце за памяць кожны дзень. Далучыцца да курапацкай варты варта, каб і нашы сябры, і нашы ворагі, ахвяры і каты, і Гасподзь Бог – усе ведалі, што Беларусь жыве», – заявіў палітык, паведамляе БелаПАН.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт