81 год таму, уначы 29 кастрычніка 1937 гады, ва ўнутранай турме НКУС у Менску былі расстраляныя больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў. Савецкі рэжым зьнішчыў больш за 90% вышэйшых чыноўнікаў, сьвятароў, інтэлектуалаў, людзей мастацтва Беларусі.
У Беларусі плянуюцца разнастайныя акцыі памяці і ўшанаваньня забітай беларускай інтэлігенцыі. Адной зь іх зьяўляецца акцыя «Маладога фронту», які запрашае на «Ноч паэтаў» у Курапатах. Расказвае актывіста МФ Наста Гусева.
Н. Гусева: Мы пастаянна павінны памятаць пра гэтую праблему, пра гэтую чорную пляму ў нашай гісторыі. Гэтая праблема застаецца вельмі вострай для сёньняшняй Беларусі. Пакуль прадстаўнікі ўлады, якія мусяць абараняць свой народ, з захапленьнем прымяраюць форму карнікаў НКУС, я сябе ў бясьпецы не адчуваю. Таму мы асабліва павінны памятаць пра тое, што адбывалася ў той час, якая гэта вялікая страта для ўсёй Беларусі, беларускай культуры згубіць велізарную частку інтэлігенцыі, выбітных беларусаў літаральна ў адну ноч.
Мы запрашаем 29 кастрычніка ў Курапаты, каб узгадаць пра гэтых нявінных ахвяр рэпрэсій, зачытаць іх вершы, памаліцца за іх. Плянуецца, што акцыя будзе працягвацца да ранку наступнага дня. Трэба цёпла апрануцца, узяць гарачую гарбату і прынесьці зьнічы. Акцыя распачнецца а 20 гадзіне і будзе працягвацца да 24.00.
Блёгер Эдуард Пальчыс нагадвае на сваім профілі ў Фэйсбуку пра тое, што сёлета – выключны час ў змаганьні за Курапаты. «Сябры, за апошнія месяцы вакол Курапат адчыніўся партал беззаконьня. Арышты, суткі, правакатары, АБЭП, ламаньне крыжоў, ламаньне рук, фэервэркі, заявы Ізраілевіча і шмат шмат чаго яшчэ. Але прыйшоў час паказаць, што гэта толькі ўмацоўвае цікавасьць да тэмы асуджэньня камунізму», – піша на сваім профілі блёгер Эдуард Пальчыс.
Палітык Мікалай Статкевіч з паплечнікамі і ўсімі неабыякавымі ўшануе памяць расстраляных пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі ля будынка КДБ у Менску ў акцыі «Ланцуг Памяці».
«Самыя гідкія з халуёў – тыя, хто спрабуе ператварыць у пакорлівых рабоў увесь народ. У нашай краіне на гэтай ніве асаблівую ролю гуляюць сучасныя пераемнікі НКУС (...). Апошнія рэпрэсіі супраць журналістаў, лідэраў прафсаюза РЭП, экалягічных актывістаў, правакацыя ў Курапатах – гэта іх справа. (...) Не бянтэжыць іх і ўвага грамадзтва да магіл ахвяр рэпрэсій НКУС. (...) Беспакаранасьць за злачынствы мінулага спакушае да іх паўтору. Вось чаму так важна ня толькі шанаваць магілы ахвяраў мінулых рэпрэсіяў, але і прыходзіць у месцы, дзе гэтых ахвяр катавалі. Адкуль іх везьлі на сьмерць. І дзе да гэтага часу сядзяць афіцыйныя пераемнікі забойцаў. Да таго часу, пакуль яны не адракуцца ад свайго ганебнага мінулага і сучаснасьці, пакуль ня стануць са сьвечкамі побач з намі ў ланцуг памяці па нявінна забітым», – піша Статкевіч у Фэйсбуку.
29 кастрычніка ў 19.00 каля галоўнага будынку КДБ (Менск, пр. Незалежнасьці, 17) – традыцыйная мэмарыяльная «Ланцуг памяці нявінных ахвяр НКУС». Тых, хто гатовы прыняць у ёй удзел, просяць прыходзіць са сьвечкамі або лямпадкі, без сымболікі і плякатаў.
29-га кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Аднак за гэтай ініцыятывай не стаяць органы ўлады. Гэта ініцыятыва прыватных асобаў, дасьледчыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Гэта яны дзясяткі гадоў зьбіраюць інфармацыю, раскіданую па шматлікіх архівах былога Савецкага Саюза.
Дзякуючы высілкам незалежных дасьледчыкаў стала вядома, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва, навукі. Невядома, дзе яны пахаваныя: у Лошыцы, у Курапатах або Трасьцянцы, паколькі няма ніякіх дакумэнтаў.
Для савецкай улады – гэтыя людзі былі ворагамі, шпіёнамі. Усе абвінавачаньні ў асноўным тычыліся ўдзелу ў контррэвалюцыйнай антысавецкай арганізацыі. Туды траплялі розныя асобы: пісьменьнікі, сакратар райкама, некалькі камандзіраў Чырвонай арміі, студэнты ды выкладчыкі менскіх ВНУ. 22 асобы з расстраляных – гэта былі пісьменьнікі, літаратурныя крытыкі. Таму гэты расстрэл называюць «пісьменьніцкім».
Пазьней органы савецкай жа юстыцыі былі вымушаныя прызнаць, што справы супраць усіх расстраляных былі сфабрыкаваныя. Асноўная частка ахвяраў была рэабілітаваная пасьля 1956-га году. Рэшту рэабілітавалі паводле загаду Гарбачова з 1989-га году. Загінулі невінаватыя людзі.
Падзеі 80-гадовай даўніны экспэрты называюць сьвядомым вынішчэньнем нацыянальнай эліты.
У Беларусі плянуюцца разнастайныя акцыі памяці і ўшанаваньня забітай беларускай інтэлігенцыі. Адной зь іх зьяўляецца акцыя «Маладога фронту», які запрашае на «Ноч паэтаў» у Курапатах. Расказвае актывіста МФ Наста Гусева.
Н. Гусева: Мы пастаянна павінны памятаць пра гэтую праблему, пра гэтую чорную пляму ў нашай гісторыі. Гэтая праблема застаецца вельмі вострай для сёньняшняй Беларусі. Пакуль прадстаўнікі ўлады, якія мусяць абараняць свой народ, з захапленьнем прымяраюць форму карнікаў НКУС, я сябе ў бясьпецы не адчуваю. Таму мы асабліва павінны памятаць пра тое, што адбывалася ў той час, якая гэта вялікая страта для ўсёй Беларусі, беларускай культуры згубіць велізарную частку інтэлігенцыі, выбітных беларусаў літаральна ў адну ноч.
Мы запрашаем 29 кастрычніка ў Курапаты, каб узгадаць пра гэтых нявінных ахвяр рэпрэсій, зачытаць іх вершы, памаліцца за іх. Плянуецца, што акцыя будзе працягвацца да ранку наступнага дня. Трэба цёпла апрануцца, узяць гарачую гарбату і прынесьці зьнічы.
Акцыя распачнецца а 20 гадзіне і будзе працягвацца да 24.00.
Блёгер Эдуард Пальчыс нагадвае на сваім профілі ў Фэйсбуку пра тое, што сёлета – выключны час ў змаганьні за Курапаты: «Сябры, за апошнія месяцы вакол Курапат адчыніўся партал беззаконьня. Арышты, суткі, правакатары, АБЭП, ламаньне крыжоў, ламаньне рук, фэервэркі, заявы Ізраілевіча і шмат шмат чаго яшчэ. Але прыйшоў час паказаць, што гэта толькі ўмацоўвае цікавасьць да тэмы асуджэньня камунізму».
Палітык Мікалай Статкевіч з паплечнікамі і ўсімі неабыякавымі ўшануе памяць расстраляных пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі ля будынка КДБ у Менску ў акцыі «Ланцуг Памяці».
«Самыя гідкія з халуёў – тыя, хто спрабуе ператварыць у пакорлівых рабоў увесь народ. У нашай краіне на гэтай ніве асаблівую ролю гуляюць сучасныя пераемнікі НКУС (...). Апошнія рэпрэсіі супраць журналістаў, лідэраў прафсаюза РЭП, экалягічных актывістаў, правакацыя ў Курапатах – гэта іх справа. (...) Не бянтэжыць іх і ўвага грамадзтва да магіл ахвяр рэпрэсій НКУС. (...) Беспакаранасьць за злачынствы мінулага спакушае да іх паўтору. Вось чаму так важна ня толькі шанаваць магілы ахвяраў мінулых рэпрэсіяў, але і прыходзіць у месцы, дзе гэтых ахвяр катавалі. Адкуль іх везьлі на сьмерць. І дзе да гэтага часу сядзяць афіцыйныя пераемнікі забойцаў. Да таго часу, пакуль яны не адракуцца ад свайго ганебнага мінулага і сучаснасьці, пакуль ня стануць са сьвечкамі побач з намі ў ланцуг памяці па нявінна забітым», – піша Статкевіч у Фэйсбуку.
29 кастрычніка ў 19.00 каля галоўнага будынку КДБ (Менск, пр. Незалежнасьці, 17) – традыцыйная мэмарыяльная «Ланцуг памяці нявінных ахвяр НКУС». Тых, хто гатовы прыняць у ёй удзел, просяць прыходзіць са сьвечкамі або лямпадкі, без сымболікі і плякатаў.
29-га кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Аднак за гэтай ініцыятывай не стаяць органы ўлады. Гэта ініцыятыва прыватных асобаў, дасьледчыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Гэта яны дзясяткі гадоў зьбіраюць інфармацыю, раскіданую па шматлікіх архівах былога Савецкага Саюза.
Дзякуючы высілкам незалежных дасьледчыкаў стала вядома, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва, навукі. Невядома, дзе яны пахаваныя: у Лошыцы, у Курапатах або Трасьцянцы, паколькі няма ніякіх дакумэнтаў.
Для савецкай улады – гэтыя людзі былі ворагамі, шпіёнамі. Усе абвінавачаньні ў асноўным тычыліся ўдзелу ў контррэвалюцыйнай антысавецкай арганізацыі. Туды траплялі розныя асобы: пісьменьнікі, сакратар райкама, некалькі камандзіраў Чырвонай арміі, студэнты ды выкладчыкі менскіх ВНУ. 22 асобы з расстраляных – гэта былі пісьменьнікі, літаратурныя крытыкі. Таму гэты расстрэл называюць «пісьменьніцкім».
Пазьней органы савецкай жа юстыцыі былі вымушаныя прызнаць, што справы супраць усіх расстраляных былі сфабрыкаваныя. Асноўная частка ахвяраў была рэабілітаваная пасьля 1956-га году. Рэшту рэабілітавалі паводле загаду Гарбачова з 1989-га году. Загінулі невінаватыя людзі.
Падзеі 81-гадовай даўніны экспэрты называюць сьвядомым вынішчэньнем нацыянальнай эліты.
ав