Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцаў Курапатаў хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.10.2018 11:01
Заяву ў міліцыю на абаронцаў Курапат падало кіраўніцтва рэстарана „Паедзем паядзім”.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Абаронцаў Курапатаў хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці
Заяву ў міліцыю на абаронцаў Курапат падало кіраўніцтва рэстарана „Паедзем паядзім”.
Кіраўніцтва рэстарана „Паедзем паядзім” падало ў міліцыю заяву аб прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці абаронцаў Курапат.
Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.
„Цяпер праходзіць праверка, па выніках якой будзе вырашана, ці распачынаць крымінальную справу. Пра гэта мне па тэлефоне паведаміў участковы Бараўлянскага аддзела міліцыі Менскага РУУС, які выклікаў мяне, Дзьмітрыя Дашкевіча, Ганну Шапуцьку й Дзяніса Ўрбановіча як удзельнікаў працэсу. У міліцыі з нас хочуць узяць тлумачэньні ў рамках праверкі”, - сказаў Севярынец.
31 кастрычніка ён зьбіраецца зьезьдзіць у міліцыю. „Хутчэй за ўсё, мы будзем падаваць сустрэчную заяву на „Паедзем паядзім”. А менавіта аб распачынаньні крымінальнай справы на ўсіх, хто захапіў частку ахоўнай зоны Курапатаў, запускае феерверкі й топча ўсе нормы закона”, - сказаў палітык.
Севярынец таксама паведаміў, што 28 кастрычніка каля 20 абаронцаў Курапатаў правялі нараду. „Мы прынялі рашэньне, што будзем пратэставаць каля рэстарана да перамогі, пакуль ён ня будзе зачынены”, - адзначыў ён.
Пратэсты супраць працы рэстарана „Паедзем паядзім” ва ўрочышчы Курапаты, дзе расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, доўжацца з 31 траўня.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт