«Форт Трамп» прынясе карысьць Польшчы
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы падкрэсьлівае, што магчыма стварэньне пастаяннай амэрыканскай ваеннай базы ў Польшчы будзе карысным як для Польшчы, так і для Злучаных Штатаў.
Аб узмацненьні супрацоўніцтва ў галіне абароны паміж Варшавай і Вашынгтонам, міністар Марыюш Блашчак будзе размаўляць у панядзелак у ЗША.
У размове з тэлеканалам TVP INFO, кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы адзначыў, што стварэньне пастаяннай базы амэрыканскіх войскаў ва ўмовах, калі Расея рухаецца да канфрантацыі, будзе для НАТО карыснай справай.
Марыюш Блашчак пацьвердзіў дэклярацыю польскага боку аб удзеле ў выдатках на будаўніцтва такой базы. Паводле яго слоў, паўстаньня «Форта Трамп» азначае ня толькі павышэньне польскай бясьпекі, але таксама, напрыклад, разьвіцьцё рынку працы ды інфраструктуры.
Падчас свайго афіцыйнага візыту ў ЗША, які распачнецца ў панядзелак 29 кастрычніка, міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак сустрэнецца з дарадцам прэзыдэнта ЗША па пытаньнях абароны Джонам Болтанам.
эж
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы падкрэсьлівае, што магчыма стварэньне пастаяннай амэрыканскай ваеннай базы ў Польшчы будзе карысным як для Польшчы, так і для Злучаных Штатаў.
Аб узмацненьні супрацоўніцтва ў галіне абароны паміж Варшавай і Вашынгтонам, міністар Марыюш Блашчак будзе размаўляць у панядзелак у ЗША.
У размове з тэлеканалам TVP INFO, кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы адзначыў, што стварэньне пастаяннай базы амэрыканскіх войскаў ва ўмовах, калі Расея рухаецца да канфрантацыі, будзе для NATO карыснай справай.
Марыюш Блашчак пацьвердзіў дэклярацыю польскага боку аб удзеле ў выдатках на будаўніцтва такой базы. Паводле яго слоў, паўстаньне «Форта Трамп» азначае ня толькі павышэньне польскай бясьпекі, але таксама, напрыклад, разьвіцьцё рынку працы ды інфраструктуры.
Падчас свайго афіцыйнага візыту ў ЗША, які распачнецца ў панядзелак 29 кастрычніка, міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак сустрэнецца з дарадцам прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай абароны Джонам Болтанам.
эж