У Гэсэне праходзяць мясцовыя выбары 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        28.10.2018 12:19
                    
                                 
                
                
                    Кепскія вынікі для правячых Хрысьціянска-дэмакратычнага саюза ды Хрысьціянска-сацыяльнага зьвяза могуць пакласьці канец фэдэральнаму ўраду Ангелы Мэркель.
                
                
                    
                        
	PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL
                     
                
                
                
               
                
                          
У заходняй зямлі Нямеччыны Гэсэн налічваецца амаль 4,5 мільёны выбарцаў.  Лякальныя выбары у Гэсэне будуць мець вялікае значэньне для ўсёй Нямеччыны. Падчас мясцовых выбараў у Гэсэне абіраецца парлямэнт гэтай зямлі, які складаецца са 110 мандатаў.
Кепскія вынікі для правячых Хрысьціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны ды Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу могуць пакласьці канец фэдэральнаму ўраду Ангелы Мэркель.
Адначасова зь лякальнымі выбарамі ў Гэсэне праходзіць галасаваньне па пытаньню зьмены мясцовай канстытуцыі. А менавіта на разгляд жыхароў Гэсэна вынесеная пытаньне аб скасаваньні канстытуцыйнай нормы аб сьмяротным пакараньні.
Кожная зь фэдэральных зямель ФРГ мае ўласную канстытуцыю. Канстытуцыя Гэсэна была прынятае ў 1946 годзе і зьяўляецца найстарэйшай дзеючай у Нямеччыне. У ёй дагэтуль ёсьць палажэньне аб сьмяротным пакараньні, аднак яно было адмененая асноўным законам Нямеччыны.
эж