З жыцьця пайшоў славуты польскі мастак Эдвард Двурнік
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
28.10.2018 11:36
Творчая спадчына Двурніка складаецца больш чым зь 3,5 тысяч карцін і амаль зь 10 тысяч малюнкаў.
Эдвард ДвурнікPAP/Andrzej Rybczyński
З жыцьця пайшоў славуты польскі мастак Эдвард Двурнік
У нядзелю 28 кастрычніка ў Варшаве ва ўзросьце 75 гадоў памёр Эдвард Двурнік – адзін з самых вядомых польскіх сучасных мастакоў. Аб сьмерці мастака паведаміла яго дачка Поля Двурнік.
Эдвард Двурнік, адзін з самых вядомых творцаў сучаснага польскага мастацтва, нарадзіўся 19 красавіка 1943 года ў мястэчку Радзымін блізу Варшавы. У 1963-1970 гады вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве на факультэце жывапісу.
Эдвард Двурнік быў уладальнік шматлікіх узнагарод, у тым ліку прэстыжнай Прэміі імя Цыпрыяна Норвіда. Творчая спадчына Двурніка складаецца больш чым з 3,5 тысяч карцін і амаль зб 10 тысяч малюнкаў.
эж
У нядзелю 28 кастрычніка ў Варшаве ва ўзросьце 75 гадоў памёр Эдвард Двурнік – адзін з самых вядомых польскіх сучасных мастакоў. Аб сьмерці мастака паведаміла яго дачка Поля Двурнік.
Эдвард Двурнік, адзін з самых вядомых творцаў сучаснага польскага мастацтва, нарадзіўся 19 красавіка 1943 года ў мястэчку Радзымін блізу Варшавы. У 1963-1970 гады вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве на факультэце жывапісу.
Эдвард Двурнік быў уладальнік шматлікіх узнагарод, у тым ліку прэстыжнай Прэміі імя Цыпрыяна Норвіда. Творчая спадчына Двурніка складаецца больш чым зь 3,5 тысяч карцін і амаль зь 10 тысяч малюнкаў.
эж