Ізраіль нанёс больш за 80 удараў па сэктары Газа
Ізраільская авіяцыя нанесла паветраныя ўдары ў адказ на 30 ракет, выпушчаных баявікамі радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС.
Ізраільская авіяцыя ў ноч на суботу, 27 кастрычніка, абстраляла каля 80 мэтаў у сэктары Газа. У іх ліку – трэніровачныя базы і склады зброі радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС, паведамляе ізраільскае Мінабароны ў сваім мікраблёгу ў Twitter, адзначаючы, што палестынскія баевікі наўмысна разьмясьцілі свае склады паблізу дзьвюх школ, бальніцы і мячэці.
Удзень ізраільскія зьнішчальнікі працягнулі абстрэл «тэрарыстычных аб'ектаў» у сэктары Газа. Атакі сталі адказам на 30 ракетных удараў, якія ХАМАС нанёс па тэрыторыі Ізраіля ў апошнія 12 гадзін, паведамляе Мінабароны Ізраіля.
У прыватнасьці, ракетная трывога прагучала ў населеных пунктах Эшколь, Здэрот і Шаар-ха-Негеў, які знаходзяцца недалёка ад мяжы з сэктарам Газа. Паводле дадзеных газэты Haaretz, агулам Ізраіль нанёс 87 авіяўдараў у адказ.
паводле dw.com/эж