Алег Сянцоў стаў ляўрэатам прэміі Сахарава
Кандыдатуру ўкраінскага рэжысэра на прэмію высоўвалі, між іншым, польскія эўрадэпутаты.
Зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў стаў ляўрэатам прэміі Сахарава, якую прысуджае Эўрапейскі парлямэнт за ўклад у барацьбу за правы чалавека й дэмакратыю.
Кандыдатуру Алега Сянцова на прэмію Сахарава высоўвалі, між іншым, польскія эўрадэпутаты.
Цырымонія ўручэньня прэміі пройдзе ў Страсбургу 12 сьнежня. Аднак, паколькі Сянцоў знаходзіцца ў расейскай турме, магчыма, што падчас цырымоніі яго адсутнасьць будзе сымбалізаваць пустое крэсла.
У 2015 годзе ўкраінскі рэжысэр быў прысуджаны расейскім судом да 20 гадоў турмы па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме. Сянцоў сваёй віны не прызнае.
З 14 траўня 2018 году ён трымаў галадоўку, патрабуючы вызваленьня з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязьняў. Спыніў яе пасьля 145 дзён, 6 кастрычніка.
Прэмія імя Сахарава ўручаецца з 1988 году. Ейнымі першымі ляўрэатамі былі, між іншым, Нэльсан Мандэла й Анатоль Марчанка. У 2006 годзе прэміяй Сахарава „За свабоду думкі” быў узнагароджаны таксама Аляксандар Мілінкевіч.
аз