Былы генсакратар NATO падтрымлівае ідэю пастаянных базаў у Польшчы
Андэрс Фог Расмусэн удзельнічае ў двухдзённым Warsaw Security Forum.
Былы генсакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу падтрымлівае ідэю стварэньня ў Польшчы пастаяннай базы амэрыканскіх войскаў. Андэрс Фог Расмусэн падкрэсьлівае, што гэты праект павінен быць старанна абмеркаваны з усімі членамі NATO.
„Я падтрымліваю ідэю пастаяннай прысутнасьці войскаў NATO ў Польшчы. Аднак гэткае рашэньне павінна быць адзінагалосна прынятае ўсімі членамі альянсу (…) Дарэчы, гэта дзіўна, што ў нас ёсьць ваенныя базы далёка ад Расеі, якая зьяўляецца самай вялікай пагрозай. У той жа час, побач з Расеяй ніякіх базаў у нас няма”, - заявіў Андэрс Фог Расмусэн у інтэрвію грамадзкаму Польскаму радыё.
Андэрс Фог Расмусэн быў генсакратаром NATO ў 2009-2014 гадах. Дацкі палітык удзельнічае ў Warsaw Security Forum. Гэта сустрэча палітыкаў, экспэртаў і журналістаў, якія займаюцца бясьпекай. Яе арганізаваў Фонд Пуласкага.
Падчас учарашняй цырымоніі Андэрс Фог Расмусэн атрымаў узнагароду „Рыцар свабоды” для асобаў, якія прасоўваюць такія каштоўнасьці, як свабода, справядлівасьць і дэмакратыя.
аз