Палякі замежжа будуць мець сваіх прадстаўнікоў у Сэнаце
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        24.10.2018 14:17
                    
                    Паводле сьпікера Сэнату, да гэткіх зьменаў заклікалі ўдзельнікі сёлетняга Кангрэсу палякаў замежжа. 
                
Палякі замежжа будуць мець сваіх прадстаўнікоў у Сэнаце.PAP/Tomasz Gzell
                     
Палякі замежжа будуць мець сваіх прадстаўнікоў у Сэнаце
Паводле сьпікера Сэнату, да гэткіх зьменаў заклікалі ўдзельнікі сёлетняга Кангрэсу палякаў замежжа. 
Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту) пачынае працу па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю. Гаворка ідзе пра павелічэньне колькасьці сэнатараў зь цяперашніх 100 да 102. 
Дадатковыя сэнатары будуць прадстаўляць у палаце інтарэсы польскай дыяспары за мяжой. 
Як надоечы паясьняў сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski), адзін з новых сэнатараў будзе прадстаўляць польскую абшчыну на Захадзе, другі - на Ўсходзе Эўропы. 
Паводле Карчэўскага, да гэткіх зьменаў заклікалі ўдзельнікі сёлетняга Кангрэсу палякаў замежжа. 
аз