Візыт Мясьніковіча ў Польшчу перанесены не вядома чаму й не вядома на калі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        23.10.2018 15:53
                    
                                 
                
                
                    Плянавалася сустрэча з прадстаўнікамі беларускай меншасьці й удзел у польска-беларускім эканамічным форуме ў Варшаве.
                
                
                    
                        
Старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі (P) і Міхаіл Мясьніковіч (L), Менск 2016 г.Aliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Як паведаміў намесьнік старшыні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства Васіль Сегень, сустрэчу адклікалі амаль ў апошні момант. "Для нас гэтая інфармацыя была нечаканай. Нам патэлефанавалі, каб мы паведамілі ўсім запрошаным, што сустрэча адменена. Прычын дакладна не назвалі. (...) Усё было ўжо падрыхтавана, амаль канчаткова, ва ўсіх дэталях», – сказаў Васіль Сегень Радыё Рацыя.
Візіт у Польшчу старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіла Мясніковіча быў прымеркаваны да польска-беларускага эканамічнага форуму, які заўтра стартуе ў Варшаве. "Форум адбудзецца, толькі будзе без удзелу высокіх гасьцей", - паведаміла прадстаўнік пасольства Беларусі ў Варшаве, Ілона Юрэвіч. "Візыт перанесены, на пазнейшыя даты, але пакуль не вядома на калі", - дадала дыплямат.
На эканамічны бізнэс-форум прыедуць прадстаўнікі 38 беларускіх прадпрыемстваў з розных галін прамысловасьці. Галоўныя мэты мерапрыемства — паглыбленьне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларусьсю, а таксама магчымасьць непасрэдных кантактаў паміж прадпрымальнікамі зь дзьвюх краін.
яс