Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адной з кандыдатак хапіла 17-і галасоў, каб стаць дэпутатам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.10.2018 14:47
Карэспандэнты Польскага радыё паведамляюць пра нетыповыя факты згаданых выбараў.
У нядзелю ў Польшчы прайшлі выбары ў муніцыпальныя органы ўладыУ нядзелю ў Польшчы прайшлі выбары ў муніцыпальныя органы ўладыPAP/Tomasz Gzell

У Польшчы адной з кандыдатак хапіла 17-і галасоў, каб стаць дэпутатам
Як паведамлялася, у нядзелю ў Польшчы прайшлі выбары ў муніцыпальныя органы ўлады. Карэспандэнты Польскага радыё паведамляюць пра нетыповыя факты згаданых выбараў. І так, каб стаць дэпутатам мясцовай рады гміны Падэдвужэ (Podedwórze) Парчэўскага павету Люблінскага ваяводзтва, адной з кандыдатак хапіла ўсяго толькі 17-і галасоў. Пры гэтым аказалася, што гэта ажно 64% галасоў, якія аддалі выбаршчыкі вёскі Пехы, зь якой балятавалася жанчына.
Гміна Падэдвужэ – адна з найменшых у Польшчы. У ёй пражывае 1712 чалавек, права голасу мае 1429 жыхароў.

Як паведамлялася, у нядзелю ў Польшчы прайшлі выбары ў муніцыпальныя органы ўлады. Карэспандэнты Польскага радыё паведамляюць пра нетыповыя факты згаданых выбараў.

І так, каб стаць дэпутатам мясцовай рады гміны Падэдвужэ (Podedwórze) Парчэўскага павету Люблінскага ваяводзтва, адной з кандыдатак хапіла ўсяго толькі 17-і галасоў. Пры гэтым аказалася, што гэта ажно 64% галасоў, якія аддалі выбаршчыкі вёскі Пехы, зь якой балятавалася жанчына.

Гміна Падэдвужэ – адна з найменшых у Польшчы. У ёй пражывае 1712 чалавек, права голасу мае 1429 жыхароў.

Гміна – гэта найменшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы, аналяг беларускага сельсавету.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт