Logo Polskiego Radia
Print

Польская авіякампанія LOT звольніла 67 забастоўшчыкаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.10.2018 10:49
З чацьвярга ў галаўным офісе LOT у Варшаве праходзіць забастоўка пілётаў і бартавога пэрсаналу.
Экіпаж авіякампаніі LOTЭкіпаж авіякампаніі LOTфота: прэс-служба LOT

Польская авіякампанія LOT звольніла 67 забастоўшчыкаў
Старшыня праўленьня польскіх авіяліній LOT Рафал Мільчарскі паведаміў аб звальненьні ў дысцыплінарным парадку 67 супрацоўнікаў, якія ня выйшлі на працу ў рамках, паводле яго, незаконнай забастоўкі. Паводле словаў Мільчарскага, звальненьні закранулі дзьве катэгорыі супрацоўнікаў.
«Сярод звольненых як старэйшыя сцюардэсы, так і пілёты, у тым ліку капітаны паветраных суднаў. Зьвярну ўвагу на тое, што сярод звольненых – супрацоўнікі, якія зараблялі больш за ўсё ў кампаніі», – адзначыў старшыня праўленьня.
У сваю чаргу віцэ-старшыня прафсаюзу бортправаднікоў і пілётаў Агнешка Шэлянгоўска заявіла, што ў страйкоўцаў зьявілася новае патрабаваньне – звольніць старшыню праўленьня авіякампаніі. Прафсаюз накіраваў адпаведнае прашэньне прэм'ер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму, паколькі асноўны пакет акцый LOT знаходзіцца ва ўласнасьці дзяржавы.
«Нам не дазваляюць адстойваць свае правы. Мы заклікаем прэмʼера паўплываць на сытуацыю, адхіліўшы ад пасады гэтага чалавека», – напісаў прафсаюз у звароце.
З чацьвярга ў галаўным офісе LOT у Варшаве праходзіць забастоўка пілётаў і бартавога пэрсаналу. Страйкоўцы патрабуюць аднавіць на працы старшыню прафсаюзу бортправаднікоў Моніку Жэлязік, звольненую з авіякампаніі некалькі месяцаў таму назад. Прафсаюз сьцьвярджае, што яе звольнілі за актыўную грамадзкую дзейнасьць і адстойваньне правоў супрацоўнікаў кампаніі.

Старшыня праўленьня польскіх авіяліній LOT Рафал Мільчарскі паведаміў аб звальненьні ў дысцыплінарным парадку 67 супрацоўнікаў, якія ня выйшлі на працу ў рамках, паводле яго, незаконнай забастоўкі. Паводле словаў Мільчарскага, звальненьні закранулі дзьве катэгорыі супрацоўнікаў.

«Сярод звольненых як старэйшыя сьцюардэсы, так і пілёты, у тым ліку капітаны паветраных суднаў. Зьвярну ўвагу на тое, што сярод звольненых – супрацоўнікі, якія зараблялі больш за ўсё ў кампаніі», – адзначыў старшыня праўленьня.

У сваю чаргу віцэ-старшыня прафсаюзу бортправаднікоў і пілётаў Агнешка Шэлянгоўска заявіла, што ў страйкоўцаў зьявілася новае патрабаваньне – звольніць старшыню праўленьня авіякампаніі. Прафсаюз накіраваў адпаведнае прашэньне прэм'ер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму, паколькі асноўны пакет акцый LOT знаходзіцца ва ўласнасьці дзяржавы.

«Нам не дазваляюць адстойваць свае правы. Мы заклікаем прэмʼера паўплываць на сытуацыю, адхіліўшы ад пасады гэтага чалавека», – напісаў прафсаюз у звароце.

З чацьвярга ў галаўным офісе LOT у Варшаве праходзіць забастоўка пілётаў і бартавога пэрсаналу. Страйкоўцы патрабуюць аднавіць на працы старшыню прафсаюзу бортправаднікоў Моніку Жэлязік, звольненую з авіякампаніі некалькі месяцаў таму назад. Прафсаюз сьцьвярджае, што яе звольнілі за актыўную грамадзкую дзейнасьць і адстойваньне правоў супрацоўнікаў кампаніі.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт