Дом Сораса спрабавалі падарваць
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.10.2018 09:44
Сам Джордж Сорас у момант інцыдэнту дома адсутнічаў.
Джордж СорасCC BY 2.5/commons.wikimedia.org
Дом Сораса спрабавалі падарваць
Невядомы заклаў бомбу ў паштовую скрыню дома мільярдэра Джорджа Сораса ў акрузе Ўэстчэстэр штату Нью-Ёрк, ЗША. Як паведамляе The New York Times, выбухоўку знайшоў працаўнік маёнтку.
Паводле дадзеных СМІ, ён аднёс знаходку ў бязьлюднае месца, пасьля чаго паведаміў пра яе праваахоўным органам.
Сапёры дыстанцыйна зьнішчылі сьмяротную пасылку. Сам Сорас, які зьяўляецца, паводле сьцьвярджэньня СМІ, даўняй мішэньню для ўльтраправых экстрэмістаў, у момант інцыдэнту дома адсутнічаў.
Паліцыя перадала расьсьледаваньне справы ў ФБР.

корреспондент/вс