Выбарчая камісія: Яўка на выбарах склала 53,59%
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.10.2018 09:35
Афіцыйныя вынікі выбараў будуць вядомыя ў аўторак ці сераду, а магчыма нават у чацьвер.
PAP/Tomasz Waszczuk
Выбарчая камісія: Яўка на выбарах склала 52,15%
Афіцыйныя вынікі выбараў будуць вядомыя ў аўторак ці сераду, а магчыма нават у чацьвер. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы, судзьдзя Веслаў Казялевіч.
Ён дадаў, што мясцовыя выбарчыя камітэты перадаюць правераныя пратаколы ў камісіі вышэйшага рангу. «У сваю чаргу яны мусяць гэтыя пратаколы праверыць і занесьці ў сваю сыстэму», – дадаў Казялевіч.
Дзяржаўная выбарчая камісія апублікавала дадзеныя пра канчатковую выбарчую яўку. На выбары пайшлі 52,15% палякаў. Самая высокая яўка была ў Мазавецкім ваяводзтве – 55,84%, найменшая – у Апольскім ваяводзтве – 47,41%.
Афіцыйныя вынікі выбараў будуць вядомыя ў аўторак ці сераду, а магчыма нават у чацьвер. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы, судзьдзя Веслаў Казялевіч.
Ён дадаў, што мясцовыя выбарчыя камітэты перадаюць правераныя пратаколы ў камісіі вышэйшага рангу. «У сваю чаргу яны мусяць гэтыя пратаколы праверыць і занесьці ў сваю сыстэму», – дадаў Казялевіч.
Дзяржаўная выбарчая камісія апублікавала дадзеныя пра канчатковую выбарчую яўку. На выбары пайшлі 53,59% палякаў. Самая высокая яўка была ў Мазавецкім ваяводзтве – 55,84%, найменшая – у Апольскім ваяводзтве – 47,41%.
ав