Расейцы забілі ў Сырыі амаль 88 тыс. паўстанцаў
Падчас рэгіянальнага саміту ў Сынгапуры Сяргей Шайгу падсумаваў вынікі расейскай ваеннай місіі ў Сырыі.
Падчас рэгіянальнага саміту ў Сынгапуры міністар абароны Расеі заявіў, што ад пачатку ваеннай місіі ў Сырыі расейскія жаўнеры забілі амаль 88 тысяч паўстанцаў. Сяргей Шайгу дадаў, што расейцы дзейнічалі ў абароне ўрадавых сіл Сыріі.
„Падчас усіх апэрацый мы ліквідавалі больш за 87,5 тысячы паўстанцаў, вызвалілі 1 411 населеных пунктаў і перанялі кантроль над 95 працэнтамі тэрыторыі Сырыі”, - сказаў Сяргей Шайгу. „Большая частка паўстанцаў была ліквідаваная”, - дадаў палітык.
Расея пачала інтэрвэнцыю па баку прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада ў верасьні 2015 году. На працягу гэтага часу расейцы нанесьлі больш за 40 тысяч авіяўдараў, зьнішчаючы больш за 120 тысяча аб’ектаў, займаных паўстанцамі.
„Сырыйская армія цяпер кантралюе тэрыторыю, на якой пражывае больш за 90% насельніцтва краіны”, - сказаў на заканчэньне Сяргей Шайгу.
Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека, якая працуе ў Вялікабрытаніі заяўляе, што на працягу сямі гадоў грамадзянскай вайны ў Сырыі загінула каля 365 тысяч чалавек.
аз