Па дадзеных на раніцу 18 кастрычніка колькасьць ахвяраў масавага забойства ў каледжы ў Керчы ўзрасла да 20 чалавек.
Па самых сьвежым дадзеных колькасьць загінулых пры нападзе на політэхнічны каледж у Керчы ўзрасла да 20 чалавек. Напярэдадні паведамлялася пра 18 загінулых, сярод якіх быў і падазраваны ў арганізацыі тэракту 18-гадовы навучэнец гэтай установы.
Сярод загінулых – 15 студэнтаў (11 непаўналетніх) і пяцёра выкладчыкаў. Усе трупы да раніцы 18 кастрычніка апазнаныя.
У бальніцах застаюцца 44 пацярпелых. Сямёра – у вельмі цяжкім стане. Тры чалавекі – у цяжкім стане і 34 – у стане сярэдняй цяжкасьці, піша Meduza.
Першапачаткова Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па прыкметах тэрарызму, але пасьля таго, як карціна здарэньня стала больш-менш ясная, справу перакваліфікавалі на іншы артыкул – забойства двух і больш асоб грамадзка небясьпечным спосабам.
«Зыходзячы з карціны злачынства, сьледзтва папярэдне мяркуе, што гэты малады чалавек расстраляў людзей, якія знаходзіліся ў каледжы, а затым зьдзейсьніў самагубства», – гаварылася ў паведамленьні Сьледчага камітэта Расеі.
У нападзе на каледж падазраецца Ўладзіслаў Расьлякоў 2000 года нараджэньня. У політэхнічны каледж ён быў залічаны ў 2015 годзе. Аднагрупнікі кажуць, што ён быў замкнёным, амаль ні з кім ня меў зносін, у сацсетках ня выяўляў актыўнасьці.
У пачатку верасьня Расьлякоў атрымаў дазвол на ружжо 12-га калібра, а некалькі дзён таму набыў да яго 150 патронаў. Матывы яго ўчынку высьвятляюцца.
Улады Крыму заявілі, што выплацяць сем'ям загінулых па мільёне расейскіх рублёў, а пацярпелым будзе аказана ўся неабходная дапамога.
У Крыму абвешчана трохдзённая жалоба.
Па дадзеных на раніцу 18 кастрычніка колькасьць ахвяраў масавага забойства ў каледжы ў Керчы ўзрасла да 20 чалавек.
Па самых сьвежым дадзеных колькасьць загінулых пры нападзе на політэхнічны каледж у Керчы ўзрасла да 20 чалавек. Напярэдадні паведамлялася пра 18 загінулых, сярод якіх быў і падазраваны ў арганізацыі тэракту 18-гадовы навучэнец гэтай установы.
Сярод загінулых – 15 студэнтаў (11 непаўналетніх) і пяцёра выкладчыкаў. Усе трупы да раніцы 18 кастрычніка апазнаныя.
У бальніцах застаюцца 44 пацярпелых. Сямёра – у вельмі цяжкім стане. Тры чалавекі – у цяжкім стане і 34 – у стане сярэдняй цяжкасьці, піша Meduza.
Першапачаткова Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па прыкметах тэрарызму, але пасьля таго, як карціна здарэньня стала больш-менш ясная, справу перакваліфікавалі на іншы артыкул – забойства двух і больш асоб грамадзка небясьпечным спосабам.
«Зыходзячы з карціны злачынства, сьледзтва папярэдне мяркуе, што гэты малады чалавек расстраляў людзей, якія знаходзіліся ў каледжы, а затым зьдзейсьніў самагубства», – гаварылася ў паведамленьні Сьледчага камітэта Расеі.
У нападзе на каледж падазраецца Ўладзіслаў Расьлякоў 2000 года нараджэньня. У політэхнічны каледж ён быў залічаны ў 2015 годзе. Аднагрупнікі кажуць, што ён быў замкнёным, амаль ні з кім ня меў зносін, у сацсетках ня выяўляў актыўнасьці.У пачатку верасьня Расьлякоў атрымаў дазвол на ружжо 12-га калібра, а некалькі дзён таму набыў да яго 150 патронаў. Матывы яго ўчынку высьвятляюцца.

naviny.by/ав