Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве руйнуюць помнік Чырвонай Арміі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.10.2018 13:32
Манумэнт быў узьнесены на месцы пахаваньня 26 савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў баях за польскую сталіцу.
Дэмантаж Помніка ўдзячнасьці Чрвонай Арміі Дэмантаж Помніка ўдзячнасьці Чрвонай Арміі radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

17 кастрычніка распачаліся працы па дэмантажу Помніка ўдзячнасьці жаўнерам Савецкай Арміі ў Варшаве. Помнік быў адкрыты ў 1946 годзе ў памяць аб савецкіх салдатах, якія загінулі ў верасьні 1944 года падчас баёў за варшаўскі раён Прага.
Помнік удзячнасьці стаў адным зь першых манумэнтаў, якія паўсталі ў пасьляваеннай Варшаве. Манумэнт быў узьнесены на месцы пахаваньня 26 савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў баях за варшаўскую Прагу.
Аднак, ужо ў 1968 годзе парэшткі войнаў былі ўрачыста перапахаваныя на варшаўскіх Могілках савецкіх салдат.Напярэдадні дэмантажу, намесьнік старшыні Камітэта па міжнародных справах Рады Фэдэрацыі Расеі Ўладзімер Джабараў паведаміў расейскаму агенцтву Sputnik.pl аб магчымасьці налажэньня гаспадарчых санкцый на Польшчу ў сувязі зь разбурэньнем Манумэнта ўдзячнасьці савецкім салдатам.
На працягу апошніх трох дзесяцігодзьдзяў Помнік удзячнасьці Чырвонай Арміі неаднаразова апаганьваўся. Паводле ўладаў Варшавы дэмантаж манумэнту завершыцца да канца кастрычніка.
Эдуард Жолуд

17 кастрычніка распачаліся працы па дэмантажу Помніка ўдзячнасьці жаўнерам Савецкай Арміі ў Варшаве. Помнік быў адкрыты ў 1946 годзе ў памяць аб савецкіх салдатах, якія загінулі ў верасьні 1944 года падчас баёў за варшаўскі раён Прага.

/

/

Помнік удзячнасьці быў адным зь першых манумэнтаў, якія паўсталі ў пасьляваеннай Варшаве. Манумэнт быў узьнесены на месцы пахаваньня 26 савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў баях за варшаўскую Прагу. Аднак ужо ў 1968 годзе парэшткі войнаў былі ўрачыста перапахаваныя на варшаўскіх Могілках савецкіх салдат.

/

Напярэдадні дэмантажу намесьнік старшыні Камітэта па міжнародных справах Рады Фэдэрацыі Расеі Ўладзімер Джабараў паведаміў расейскаму СМІ Sputnik.pl аб магчымасьці ўвядзеньня эканамічных санкцый супраць Польшчы ў сувязі зразбурэньнем Манумэнта ўдзячнасьці савецкім салдатам.

/

На працягу апошніх трох дзесяцігодзьдзяў Помнік удзячнасьці Чырвонай Арміі неаднаразова апаганьваўся. Паводле ўладаў Варшавы, дэмантаж манумэнту завершыцца да канца кастрычніка.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт