Logo Polskiego Radia
Print

Палова людзей у сьвеце жыве за мяжой беднасьці – Сусьветны банк

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2018 11:07
На Зямлі назіраецца агульнае зьніжэньне ўзроўню беднасьці, але нягледзячы на ​​гэта 3,4 млрд жыхароў плянэты змагаюцца за базавыя патрэбы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Палова людзей у сьвеце жыве за мяжой беднасьці – Сусьветны банк
На Зямлі назіраецца агульнае зьніжэньне ўзроўню беднасьці, але нягледзячы на ​​гэта 3,4 млрд жыхароў плянэты змагаюцца за жыцьцёвыя базавыя патрэбы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусьветнага банку (СБ) «Беднасьць і ўсеагульны росквіт», які ўключае ў сябе дадзеныя за апошнія два гады.
Паводле дадзеных дасьледаваньня, рыса беднасьці ў краінах з узроўнем даходаў ніжэй сярэдняга – да $3,20 у дзень, у краінах з узроўнем даходу вышэй за сярэдні – $5,50 у дзень, што эквівалентнае кошту вялікага кубку кавы латэ ў кавярні Starbucks ў Нью-Ёрку. СБ адзначае, што крайняя галеча вызначаецца жыцьцём менш чым на $1,90 у дзень.
Паводле дадзеных СБ, доля людзей, якія жывуць у крайняй галечы, скарачаецца: у 1990 году яна складала 36%, а ў 2015 – ужо 10%. Акрамя таго, у 40% самых бедных хатніх гаспадарак у 70 з 91 дасьледаванай краіны адзначаны рост даходаў, прычым у палове эканомік тэмпы росту былі вышэй сярэдняга.
паводле інтэрфакс/вс

На Зямлі назіраецца агульнае зьніжэньне ўзроўню беднасьці, але нягледзячы на ​​гэта 3,4 млрд жыхароў плянэты змагаюцца за жыцьцёвыя базавыя патрэбы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусьветнага банку (СБ) «Беднасьць і ўсеагульны росквіт», які ўключае ў сябе дадзеныя за апошнія два гады.

Паводле дадзеных дасьледаваньня, рыса беднасьці ў краінах з узроўнем даходаў ніжэй сярэдняга – да $3,20 у дзень, у краінах з узроўнем даходу вышэй за сярэдні – $5,50 у дзень, што эквівалентнае кошту вялікага кубку кавы латэ ў кавярні Starbucks ў Нью-Ёрку. СБ адзначае, што крайняя галеча вызначаецца жыцьцём менш чым на $1,90 у дзень.

Паводле дадзеных СБ, доля людзей, якія жывуць у крайняй галечы, скарачаецца: у 1990 годзе яна складала 36%, а ў 2015 – ужо 10%. Акрамя таго, у 40% самых бедных хатніх гаспадарак у 70 з 91 дасьледаванай краіны адзначаны рост даходаў, прычым у палове эканомік тэмпы росту былі вышэй сярэдняга.

паводле інтэрфакс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт