Эўразьвязаўскія краіны дамовіліся ў справе санкцый за выкарыстаньне хімічнай зброі. Міністры замежных спраў 28 краін падпісалі адпаведныя дакумэнты на сустрэчы ў Люксэмбургу.
Новыя правілы ня тычацца ніводнай канкрэтнай справы, але працы над імі пачаліся праз некалькі месяцаў пасьля забойства былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля. Пакуль таксама няма чорнага сьпісу з прозьвішчамі, але ў Брусэлі перакананыя, што пасьля пагадненьня ў гэтай справе, санкцыямі будуць ахопленыя асобы, адказныя за хімічную атаку ў Солсбэры.
Увесьці абмежаваньні заклікала Вялікабрытанія, якая абвінавачвае Расею ў падрыхтоўцы атакі. Згода на санкцыі за выкарыстоўваньне хімічнай зброі азначае, што Эўразьвяз зможа ўводзіць санкцыі на асобы і фірмы, якія прымаюць удзел у разьвіцьці хімічнай зброі ў любым месцы сьвету незалежна ад іх нацыянальнасьці і месцазнаходжаньня.
Санкцыі датычацца адказных непасрэдна за выкарыстоўваньне хімічнай зброі, а таксама тых, хто аказвае фінансавую падтрымку ці заахвочвае да яе выкарыстаньня.
Эўрапейскія санкцыі будуць азначаць забарону ўезду на тэрыторыю Ўкраіны і замарожваньне рахункаў.
Міністры замежных спраў 28 краін падпісалі адпаведныя дакумэнты на сустрэчы ў Люксэмбургу.
Новыя правілы ня тычацца ніводнай канкрэтнай справы, але працы над імі пачаліся праз некалькі месяцаў пасьля спробы забойства былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля. Пакуль таксама няма чорнага сьпісу з прозьвішчамі, але ў Брусэлі перакананыя, што пасьля пагадненьня ў гэтай справе, санкцыямі будуць ахопленыя асобы, адказныя за хімічную атаку ў Солсбэры.
Увесьці абмежаваньні заклікала Вялікабрытанія, якая абвінавачвае Расею ў падрыхтоўцы атакі. Згода на санкцыі за выкарыстоўваньне хімічнай зброі азначае, што Эўразьвяз зможа ўводзіць санкцыі на асобы і фірмы, якія прымаюць удзел у разьвіцьці хімічнай зброі ў любым месцы сьвету незалежна ад іх нацыянальнасьці і месцазнаходжаньня.
Санкцыі датычацца адказных непасрэдна за выкарыстоўваньне хімічнай зброі, а таксама тых, хто аказвае фінансавую падтрымку ці заахвочвае да яе выкарыстаньня.
Эўрапейскія санкцыі будуць азначаць забарону ўезду на тэрыторыю Эўразьвязу і замарожваньне рахункаў.
ав