Logo Polskiego Radia
Print

Мінабароны пачало кампанію «Стань салдатам Рэспублікі Польшча» (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.10.2018 12:09
У Польшчы ўзброеныя сілы дзейнічаюць на прафэсійнай аснове - апошні прызыў адбыўся ў 2008 годзе.
Кадр з прома-роліка «Стань салдатам Рэспублікі Польшча»Кадр з прома-роліка «Стань салдатам Рэспублікі Польшча»youtube.com/screen

Міністэрства абароны Польшчы пачало кампанію пад назвай «Стань салдатам Рэспублікі Польшча»
Міністэрства абароны Польшчы пачало кампанію пад назвай «Стань салдатам Рэспублікі Польшча». Мінабароны спадзяецца, што ў будучым годзе ў армію паступіць служыць 10 тыс. чалавек.
Мэта кампаніі – прадэманстраваць, што служба ва ўзброеных сілах Польшчы – гэта цікавая, стабільная й пэрспэктыўная праца. У рамках кампаніі прадстаўнікі рэгулярных частак Войска Польскага, ваенных камісарыятаў і рэгіянальных штабоў ды гарнізонаў будуць сустракацца з маладымі палякамі й пераконваць іх, каб ішлі служыць у армію. Сустрэчы будуць праходзіць у гандлёвых і спартыўных цэнтрах, цэнтрах адпачынку, на цэнтральных вуліцах і плошчах населеных пунктаў – адным словам у месцах масавага прабываньня людзей. Кампанія адбываецца таксама ў інтэрнэце.
У Польшчы ўзброеныя сілы дзейнічаюць на прафэсійнай аснове. Апошні прызыў адбыўся ў 2008 годзе

Міністэрства абароны Польшчы пачало кампанію пад назвай «Стань салдатам Рэспублікі Польшча». Мінабароны спадзяецца, што ў будучым годзе ў армію паступіць служыць 10 тыс. чалавек.

Мэта кампаніі – прадэманстраваць, што служба ва ўзброеных сілах Польшчы – гэта цікавая, стабільная й пэрспэктыўная праца. У рамках кампаніі прадстаўнікі рэгулярных частак Войска Польскага, ваенных камісарыятаў і рэгіянальных штабоў ды гарнізонаў будуць сустракацца з маладымі палякамі й пераконваць іх, каб ішлі служыць у армію. Сустрэчы будуць праходзіць у гандлёвых і спартыўных цэнтрах, цэнтрах адпачынку, на цэнтральных вуліцах і плошчах населеных пунктаў – адным словам у месцах масавага прабываньня людзей. Кампанія адбываецца таксама ў інтэрнэце.

У Польшчы ўзброеныя сілы дзейнічаюць на прафэсійнай аснове - апошні прызыў адбыўся ў 2008 годзе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт