Logo Polskiego Radia
Print

Пэнтагон паведаміў аб уцечцы дадзеных

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.10.2018 15:01
Сярод выкрадзеных зьвестак апынуліся асабістыя дадзеныя ды інфармацыя аб крэдытных картах супрацоўнікаў Пэнтагона.
ПэнтагонПэнтагонwikipedia.org/David B. Gleason from Chicago, IL - The Pentagon

Пэнтагон паведаміў аб уцечцы дадзеных
Хакеры атрымалі доступ да зьвестак пра супрацоўнікаў Мінабароны ЗША і, магчыма, да сакрэтнай інфармацыі ведамства. У Пэнтагоне заяўляюць, што былі ўзламаныя сеткі іх камэрцыйнага пастаўшчыка.
Гаворка ідзе пра ўзлом дадзеных, якія тычацца паездак супрацоўнікаў абароннага ведамства – як ваеннага, так і грамадзянскага пэрсаналу. Сярод выкрадзеных зьвестак апынуліся асабістыя дадзеныя ды інфармацыя аб крэдытных картах супрацоўнікаў Пэнтагона. Уцечка магла закрануць каля 30 тысяч работнікаў, падчас далейшага расьсьледаваньня інцыдэнту гэтая лічба можа ўзрасьці.
Агенцтва AP са спасылкай на неназванага чыноўніка адзначае, што хакеры маглі таксама атрымаць доступ да сакрэтнай інфармацыі. Паводле агенцтва, узлом мог адбыцца яшчэ некалькі месяцаў таму, але быў выяўлены толькі цяпер. У Пэнтагоне высьветлілі, што ўцечка дадзеных адбылася праз узлому ў сетку камэрцыйнага пастаўшчыка. Пакуль абарончае ведамства ЗША ўстрымалася ад больш падрабязнага камэнтара.
паводле dw.com/эж

Хакеры атрымалі доступ да зьвестак пра супрацоўнікаў Мінабароны ЗША і, магчыма, да сакрэтнай інфармацыі ведамства. У Пэнтагоне заяўляюць, што былі ўзламаныя сеткі іх камэрцыйнага пастаўшчыка.

Гаворка ідзе пра ўзлом дадзеных, якія тычацца паездак супрацоўнікаў абароннага ведамства – як ваеннага, так і грамадзянскага пэрсаналу. Сярод выкрадзеных зьвестак апынуліся асабістыя дадзеныя ды інфармацыя аб крэдытных картах супрацоўнікаў Пэнтагона.

Уцечка магла закрануць каля 30 тысяч работнікаў, падчас далейшага расьсьледаваньня інцыдэнту гэтая лічба можа ўзрасьці.

Агенцтва AP са спасылкай на неназванага чыноўніка адзначае, што хакеры маглі таксама атрымаць доступ да сакрэтнай інфармацыі. Паводле агенцтва, узлом мог адбыцца яшчэ некалькі месяцаў таму, але быў выяўлены толькі цяпер.

У Пэнтагоне высьветлілі, што ўцечка дадзеных адбылася праз узлом сеткі камэрцыйнага пастаўшчыка. Пакуль абарончае ведамства ЗША ўстрымалася ад больш падрабязнага камэнтара.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт