Logo Polskiego Radia
Print

Агенцтва Standard & Poorʼs павысіла індэкс крэдытаздольнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.10.2018 11:31
Індэкс крэдытаздольнасьці зьяўляецца арыенцірам для сусьветных інвэстараў, якія шукаюць магчымасьці новых капіталаўкладаньняў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Агенцтва Standard & Poorʼs павысіла індэкс крэдытаздольнасьці Польшчы
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poorʼs падвысіла індэкс крэдытаздольнасьці Польшчы з BBB + да А-. Аналітыкі аргумэнтуюць гэта рашэньне надзейным і ўстойлівым эканамічным ростам, а таксама памяншэньнем запазычанасьці краіны. У сваю чаргу агенцтва Fitch пацьвярджае ранейшы паказчык Польшчы ў крэдытным рэйтынгу. Абодва агенцтва прагназуюць стабільнасьць крэдытаздольнасьці польскай эканомікі.
Прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкіўжо заявіў, што яго не зьдзівіла павышэньне індэксу агенцтвам Standard & Poorʼs. «Я ведаю, як выглядае польская эканоміка. Ведаю, у якім яна стане, а яна ў вельмі добрым стане », – сказаў кіраўнік ураду.
Прэмʼер Польшчы таксама дадаў, што гэтае рашэньне агенцтва паспрыяе прыцягненьню ў Польшчу большай колькасьці інвэстараў. Таксама гэты паказчык сьведчыць ба бясьпецы на фінансавых рынках, аб зьніжэньні выдаткаў на абслугоўваньне доўгу.
Індэкс крэдытаздольнасьці зьяўляецца арыенцірам для сусьветных інвэстараў, якія шукаюць магчымасьці новых капіталаўкладаньняў. Агенцтвы Standard & Poorʼs,і Fitch зьвяртаюць увагу на трывалы макраэканамічны падмурак і грунтоўную дывэрсыфікацыю эканомікі Польшчы.


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poorʼs падвысіла індэкс крэдытаздольнасьці Польшчы з BBB + да А-. Аналітыкі аргумэнтуюць гэта рашэньне надзейным і ўстойлівым эканамічным ростам, а таксама памяншэньнем запазычанасьці краіны. У сваю чаргу агенцтва Fitch пацьвярджае ранейшы паказчык Польшчы ў крэдытным рэйтынгу. Абодва агенцтва прагназуюць стабільнасьць крэдытаздольнасьці польскай эканомікі.

Прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі ўжо заявіў, што яго не зьдзівіла павышэньне індэксу агенцтвам Standard & Poorʼs. «Я ведаю, як выглядае польская эканоміка. Ведаю, у якім яна стане, а яна ў вельмі добрым стане», – сказаў кіраўнік ураду.

Прэмʼер Польшчы таксама дадаў, што гэтае рашэньне агенцтва паспрыяе прыцягненьню ў Польшчу большай колькасьці інвэстараў. Таксама гэты паказчык сьведчыць аб бясьпецы на фінансавых рынках, аб зьніжэньні выдаткаў на абслугоўваньне дзяржаўнага доўгу.

Індэкс крэдытаздольнасьці зьяўляецца арыенцірам для сусьветных інвэстараў, якія шукаюць магчымасьці новых капіталаўкладаньняў. Агенцтвы Standard & Poorʼs,і Fitch зьвяртаюць увагу на трывалы макраэканамічны падмурак і грунтоўную дывэрсыфікацыю эканомікі Польшчы.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт