Logo Polskiego Radia
Print

Падазраваны ў забойстве баўгарскай журналісткі будзе дэпартаваны на радзіму

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.10.2018 12:43
Паводле баўгарскай пракуратуры, сабраныя доказы сьведчаць аб тым, што забойства адбылося на сэксуальнай глебе.
PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Падазраваны ў забойстве баўгарскай журналісткі будзе дэпартаваны на радзіму
Суд у Цэле, што на поўначы Нямеччыны вырашыў выдаць Сафіі 21-гадовага баўгарына, які падазраецца ў забойстве журналісткі Вікторыі Марынавай. Імаверны злачынца ў бліжэйшыя дні будзе дастаўлены на тэрыторыю Баўгарыі.
Падчас слуханьняў у судзе, падазраваны заявіў, што не хацеў забіваць Вікторыю Марынаву, таксама малады чалавек сьцьвярджаў, што ён не гвалтаваў журналістку.
30-гадовая Вікторыя Марынава была адміністрацыйным дырэктарам мясцовага тэлебачаньня ў горадзе Русэ, што на поўначы Баўгарыі. Журналістка займалася расьсьледаваньнем карупцыйных схем у рэалізацыі праектаў на сродкі зь Эўрапейскіх фондаў.
Паводле баўгарскай пракуратуры, сабраныя доказы, сьведчаць аб тым, што забойства абылося на сэксуальнай глебе.
эж


Суд у Цэле, што на поўначы Нямеччыны вырашыў выдаць Сафіі 21-гадовага баўгарына, які падазраецца ў забойстве журналісткі Вікторыі Марынавай. Імаверны злачынца ў бліжэйшыя дні будзе дастаўлены на тэрыторыю Баўгарыі.

Падчас слуханьняў у судзе падазраваны заявіў, што не хацеў забіваць Вікторыю Марынаву, таксама малады чалавек сьцьвярджаў, што ён не гвалтаваў журналістку.

30-гадовая Вікторыя Марынава была адміністрацыйным дырэктарам мясцовага тэлебачаньня ў горадзе Русэ, што на поўначы Баўгарыі. Журналістка займалася расьсьледаваньнем карупцыйных схем у рэалізацыі праектаў на сродкі зь Эўрапейскіх фондаў.

Паводле баўгарскай пракуратуры, сабраныя доказы сьведчаць аб тым, што забойства адбылося на сэксуальнай глебе.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт