Logo Polskiego Radia
Print

ПАРЭ заклікала Расею вярнуць абломкі польскага ўрадавага самалёту

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.10.2018 12:11
«Гэта добры рапарт, які добра акрэсьлівае расейскую адказнасьць (...). Адначасова дакумэнт выразна адпавядае польскаму боку».
Былы міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (у цэнтры на першым пляне)Былы міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (у цэнтры на першым пляне)Foto: mjr R.Siemaszko/COMON

ПАРЭ закліча Расею вярнуць абломкі польскага ўрадавага самалёту
На пасяджэньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбургу сёньня, адбудзецца абмеркаваньня катастрофы польскага прэзыдэнцкага борту, якая адбылася ў красавіку 2010 года. Нагадаем у выніку авіякатастрофы загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнцкая пара.
У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы адбудзецца галасаваньне па рэзалюцыі ў гэтым пытаньні. Сярод іншага, дакумэнт утрымлівае заклік да ўладаў Расейскай Фэдэрацыі, вярнуць абломкі польскага ўрадавага самалёта Ту-134.
Старшыня падкамітэту Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, які расьсьледаваньнем катастрофы, былы міністар абароны Антоні Мацярэвіч, пракамэнтаваў праект рэзалюцыі. Польскі Палітык станоўча ацэньвае дакумэнт, які быў падрыхтаваны Камісіяй па правах чалавека Рады Эўропы.
Антоні Мацярэвіч заявіў: «Гэта добры рапарт, які добра акрэсьлівае расейскую адказнасьць, параўноўваючы яе зь сытуацыяй за часоў Другой Сусьветнай вайны. Адначасова дакумэнт выразна адпавядае польскаму боку».
Расея адмаўляецца вярнуць абломкі ўрадавага Ту-154, які разьбіўся каля Смаленска, 10 красавіку 2010 года. Расейскія ўлады сьцьвярджаюць, што яны не могуць вярнуць абломкі борту, таму што дагэтуль працягваецца пракурорскае расьсьледаваньне.
эж


На пасяджэньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбургу прайшло абмеркаваньне катастрофы польскага прэзыдэнцкага борту, якая адбылася ў красавіку 2010 года. Нагадаем, у выніку авіякатастрофы загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнцкая пара.

У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы адбылося галасаваньне па рэзалюцыі ў гэтым пытаньні. Сярод іншага, дакумэнт утрымлівае заклік да ўладаў Расейскай Фэдэрацыі вярнуць абломкі польскага ўрадавага самалёта Ту-154.

Старшыня падкамітэту Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, які расьсьледуе катастрофу, былы міністар абароны Антоні Мацярэвіч, пракамэнтаваў праект рэзалюцыі. Польскі палітык станоўча ацэньвае дакумэнт, які быў падрыхтаваны Камісіяй па правах чалавека Рады Эўропы.

Антоні Мацярэвіч заявіў: «Гэта добры рапарт, які добра акрэсьлівае расейскую адказнасьць, параўноўваючы яе зь сытуацыяй з часоў Другой сусьветнай вайны. Адначасова дакумэнт выразна адпавядае польскаму боку».

Расея адмаўляецца вярнуць абломкі ўрадавага Ту-154, які разьбіўся каля Смаленска 10 красавіка 2010 года. Расейскія ўлады сьцьвярджаюць, што яны не могуць вярнуць абломкі, таму што дагэтуль працягваецца пракурорскае расьсьледаваньне.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт