СБУ выкрыла чарговую здраду ва Ўкраіне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.10.2018 12:07
                    
                                 
                
                
                    Ідзецца пра грамадзкую актывістку Людмілу Казлоўскую, якую абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе.
                
                
                    
                        
Старшыня фонду «Адкрыты дыялёг» Людміла КозлоўскаяFoto: facebook/lyudmyla.kozlovska
                     
                
                
                
               
                
                         Ва ўпраўленьні Службы бясьпекі Ўкраіны Закарпацкай вобласьці пачалі крымінальную справу ў дачыненьні да старшыні міжнароднага фонду «Адкрыты дыялёг» Людмілы Казлоўскай, паведамляе портал «Стоп карупцыі». СБУ абвінавачвае праваабаронцу ў парушэньні цэлага шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
У прыватнасьці, Казлоўскую, якая зьяўляецца грамадзянкай Украіны, падазраюць у «дзеяньнях, учыненых з мэтай гвалтоўнай зьмены або зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу ці захопу дзяржаўнай улады; наўмысных дзеяньнях, учыненых з мэтай зьмяненьня межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Ўкраіны; дзяржаўнай здрадзе; махлярстве, зьдзейсьненым у буйным памеры». Пра гэта гаворыцца ў дакумэнтах СБУ, апублікаваных парталам.
Людміле Казлоўскай пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі. На 15 кастрычніка старшыню фонду «Адкрыты дыялёг» выклікалі на допыт.
У сваю чаргу на сайце «Стоп карупцыя» гаворыцца пра тое, што цяпер каманда антыкарупцыянэраў працуе над маштабным расьсьледаваньнем ашуканскіх схем грамадзяніна Казахстана Мухтара Аблязава, у якім фігуруе таксама Людміла Казлоўская.
Паводле дадзеных журналістаў, міжнародная арганізацыя «Адкрыты дыялёг» на чале з Казлоўскай цягам доўгага часу займалася абаронай правоў менавіта Мухтара Аблязава. Апроч таго, «Адкрыты дыялёг» фінансуецца самім Аблязавым, ва Ўкраіне дадзеная арганізацыя працуе як філіял польскага «Адкрытага дыялёгу».
ПР/юл