Logo Polskiego Radia
Print

У Канадзе захоўваюцца багатыя беларускія архівы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 11.10.2018 10:00
  • Ю. Грыбоўскі - беларусіка ў Канадзе.mp3
Юры Грыбоўскі адкрыў малавядомыя калекцыі беларускай дыяспары ў дзяржаўных архівах Канады.
Фота: Юры Грыбоўскі

У Канадзе пасьля Другой сусьветнай вайны сфарміраваўся адзін з цэнтраў беларускай дыяспары. Але поўная гісторыя гэтай супольнасьці яшчэ не напісана.

Пра тое, што ў Канадзе могуць захоўваюцца архіўныя матэрыялы, зьвязаныя з гісторыяй Беларусі, мабыць, здагадваюцца толькі лічаныя вучоныя. Але і яны ня маюць часта магчымасьці паехаць і дасьледаваць гэтыя зборы.

Пераадолець акіян удалося Юрыю Грыбоўскаму, доктару гістарычных навук, прафэсару катэдры міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Фота:
Фота: Юры Грыбоўскі

Юры Грыбоўскі ў канадзкіх архівах знайшоў багатыя матэрыялы. Аднак усе за раз іх вывучыць немагчыма. На якіх тэмах і асобах спыніўся варшаўскі гісторык? Яго цікавілі перш за ўсё праблемы ўзаемаадносін паміж рознымі дзеячамі і лягерамі беларускай эміграцыі. Сярод іх прыцягнулі асаблівую ўвагу постаці Вінцэнта Жук-Грышкевіча і Сяргея Хмары.

Віктар Корбут

Слухайце далучаны гукавы файл

Фота:
Фота: Юры Грыбоўскі
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт