Вышаградзкая група абмяркуе найважнейшыя для Эўропы пытаньні
Прэзыдэнты чатырох краінаў сустрэнуцца ў Высокіх Татрах у Славаччыне.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда накіроўваецца ў Славаччыну на двухдзённую сустрэчай прэзыдэнтаў Вышаградзкай групы (V4). Сустрэча пачнецца ў чацьвер у курорце на Штрбскім плесе – марэнавым возеры ў Высокіх Татрах.
Чатыры прэзыдэнты абмяркуюць найбольш важныя для рэгіёну й Эўразьвязу пытаньні.
Вышаградзкая група аб'ядноўвае чатыры краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы: Польшчу, Чэхію, Славаччыну й Вугоршчыну. Іх лідары сустракаюцца штогод восеньню ў краіне, якая на дадзены момант старшынствуе ў групе.
Напрыклад, два гады таму палітыкі сустракаліся ў польскім гарадку Ланьцут (Łańcut) на поўдні Польшчы, а летась – у горадзе Сэксард на поўдні Вугоршчыны.
У падобным фармаце сустракаюцца таксама кіраўнікі ўрадаў чатырох краінаў.
Вышаградзкая група аднадушна выступае супраць абавязковага разьмеркаваньня мігрантаў паміж краінамі ЭЗ і супраць гэтак званай „Эўропы двух хуткасьцяў”. У сваю чаргу сярод краінамі-членамі групы існуюць разыходжаньні па справе санкцый супраць Расеі й эканамічнага супрацоўніцтва з Масквой.
аз
Прэзыдэнт Анджэй Дуда накіроўваецца ў Славаччыну на двухдзённую сустрэчай прэзыдэнтаў Вышаградзкай групы (V4). Сустрэча пачнецца ў чацьвер у курорце на Штырбскім плесе – марэнавым возеры ў Высокіх Татрах.
Чатыры прэзыдэнты абмяркуюць найбольш важныя для рэгіёну й Эўразьвязу пытаньні.
Вышаградзкая група аб'ядноўвае чатыры краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы: Польшчу, Чэхію, Славаччыну й Вугоршчыну. Іх лідары сустракаюцца штогод восеньню ў краіне, якая на дадзены момант старшынствуе ў групе.
Напрыклад, два гады таму палітыкі сустракаліся ў польскім гарадку Ланьцут (Łańcut) на поўдні Польшчы, а летась – у горадзе Сэксард на поўдні Вугоршчыны.
У падобным фармаце сустракаюцца таксама кіраўнікі ўрадаў чатырох краінаў.
Вышаградзкая група аднадушна выступае супраць абавязковага разьмеркаваньня мігрантаў паміж краінамі ЭЗ і супраць гэтак званай „Эўропы двух хуткасьцяў”. У сваю чаргу сярод членамі групы існуюць разыходжаньні па справе санкцый супраць Расеі й эканамічнага супрацоўніцтва з Масквой.
аз