Эўрадэпутаты вызначылі кароткі сьпіс кандыдатаў на прэмію Сахарава
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.10.2018 16:12
Прэмія Сахарава прысуджаецца за дасягненьні ў барацьбе за правы чалавека й дэмакратыю.
flickr.com
Эўрадэпутаты вызначылі кароткі сьпіс кандыдатаў на прэмію Сахарава. У сьпісе тры асобы, сярод якіх Алег Сянцоў.
Рашэньне прынялі эўрадэпутаты Камітэта па міжнародных справах, разьвіцьця і падкамітэту па правах чалавека. Прэмія Сахарава прысуджаецца за дасягненьні ў барацьбе за правы чалавека й дэмакратыю.
Алег Сянцоў намінаваны на прэмію самай вялікай фракцыяй у Эўрапейскім парляманце хадэкамі (хрысьціянскія дэмакраты).
У тлумачальнай запісцы да прэміі напісана, што ўкраінскі рэжысёр сімвалічна прадстаўляе сабой групу каля 70 грамадзян Украіны незаконна арыштаваных і прысуджаных да доўгіх тэрмінаў турэмнага зьняволеньня расейскімі ўладамі, якія займаюць Крым.
Нагадаем, украінскі рэжысёр быў арыштаваны пасьля захопу Крыма. Расея абвінавачвае яго ў тэрарызьме. Сянцоў прысуджаны да 20 гадоў пазбаўленьня волі ў працоўным лягеры.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі Польскага радыё, стала вядома, што Сянцоў атрымаў найбольшую колькасьць галасоў. Вынік галасаваньня шорт-сьпісу ніколі не абнародуюць, і не заўсёды адлюстроўваецца ў канчатковым рашэньні.
У кароткім сьпісе таксама апазыцыйны актывіст з Марока Насэр Зэфзафі (Nasser Zefzafi). Ён змагаецца супраць карупцыі, ціскам і злоўжываньнямі з боку ўладаў. Летась быў прысуджаны да працяглага тэрміну турмы.
У тройку кандыдатаў да прэміі Сахарава ўнесены таксама няўрадавыя арганізацыі, якія выратоўваюць мігрантаў на Міжземным моры.
Сярод гэтых трох кандыдатур кіраўнікі палітычных груповак Эўрапарляманту выберуць пад канец месяца ляўрэата прэміі Сахарава.
яс