Польскія паштальёны тэстуюць электрычныя транспартныя сродкі
Кампанія Poczta Polska шукае магчымасьцяў скарачэньня выдаткаў.
Цягам месяца польскія паштальёны, між іншым, у Лодзі(Łódź), Варшаве, Пабяніцах (Pabianice), Тамашаве Мазавецкім (Tomaszów Mazowiecki) будуць тэставаць невялікія электрычныя транспартныя сродкі. Гаворка ідзе ў асноўным пра скутэры й ровары.
Прадстаўнік кіраўніцтва кампаніі Poczta Polska (Пошта Польская) Павел Скаваротка (Paweł Skoworotko), які адказвае за лягістыку, спадзяецца, што ацэнка паштальёнаў будзе важнай інфармацыяй падчас замовы транспартных сродкаў.
У прыватнасьці, карыстальнікі змогуць падзяліцца сваім досьведам адносна часу працы й загрузкі, а таксама эфэктыўнасьці сродка транспарту ў розных умовах надвор'я. Важная будзе таксама інфармацыя пра зручнасьць машыны.
Паштальёны будуць тэставаць ровары, скутэры й невялікія электрычныя транспартныя сродкі. Такім чынам Poczta Polska рыхтуецца да выкананьня патрабаваньняў Закону аб электрамабільнасьці й альтэрнатыўных відаў паліва. Кампанія шукае таксама магчымасьцяў скарачэньня выдаткаў.
Агулам паштальёны выпрабуюць 15 тыпаў транспартных сродкаў. Тэсты дазволяць вызначыць тыя зь іх, якія кампанія закупіць шляхам тэндэру.
Раней Poczta Polska тэставала аўтафургоны грузападымальнасьцю да 800 кіляграмаў. У агульнай складанасьці паштальёны праехалі імі 21 тысячу кілямэтраў.
аз