Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве пачалася найбуйнейшая эўрапейская канфэрэнцыя па кібэрбясьпецы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.10.2018 10:58
У рамках канфэрэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць праблемы кібэрбясьпекі ў кантэксьце бясьпекі дзяржавы й прадпрымальніцкага сэктара.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Кракаве стартавала адна з найбуйнейшых канфэрэнцый у Эўропе, прысьвечаная праблемам бясьпекі ў сеціве – CYBERSEC. Экспэрты, палітыкі, навукоўцы й прадпрымальнікі на працягу двух дзён будуць абмяркоўваць праблемы бясьпекі ва ўмовах росту магчымых кібэратак.

Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі будуць, у прыватнасьці, намесьнік генэральнага сакратара НАТО Антоніа Місіролі, а таксама польскія міністры, прадстаўнікі амэрыканскіх ІТ-карпарацый Google і Microsoft. У Кракаў таксама прыедуць прадстаўнікі асацыяцый, навукоўцы й прадпрымальнікі.

У рамках канфэрэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць праблемы кібэрбясьпекі ў кантэксьце бясьпекі дзяржавы й прадпрымальніцкага сэктара. Таксама пройдуць дыскусіі, прысьвечаныя канцэпцыі лічбавай бясьпекі Рэгіёну трох мораў.

Адначасова з канфэрэнцыяй у Кракаве пройдзе выстава «Лічбы, коды, шыфры. 100 гадоў незалежнасьці», якая дэманструе ўклад палякаў у разьвіцьцё матэматыкі, крыпталёгіі й інфарматыкі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт