У Кракаве праходзіць форум «Закон дзеля разьвіцьця»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        06.10.2018 14:50
                    
                                 
                
                
                    «Можа падавацца, што нас не разумеюць, што рэшта Эўропы не заўважае значэньня эўрапейскіх каранёў у палітыцы ды разьвіцьці гаспадаркі».
                
                
                    
                        
Форум «Закон дзеля разьвіцьця» 	PAP/Jacek Bednarczyk
                     
                
                
                
               
                
                          
У Кракаве праходзіць форум «Закон дзеля разьвіцьця»
У сустрэчы прымаюць удзел палітыкі, юрысты і прадстаўнікі навукі з розных краін сьвету. Адной з галоўных тэм суботніх дэбатаў была «Нацыянальная ідэнтычнасьць у Эўропе».
У сваім выступе віцэ-прэм'ер Польшчы Бэата Шыдла выказала меркаваньне, што эўрапейскае заканадаўства павінна грунтавацца на іудзейска-хрысьціянскіх каштоўнасьцях: «Можа падавацца, што нас не разумеюць, што рэшта Эўропы не заўважае значэньня эўрапейскіх каранёў у палітыцы ды разьвіцьці гаспадаркі. Аднак я магу з задавальненьнем канстатаваць, што наша бачаньне ЭЗ пачынае дамінаваць».
Форум «Закон для разьвіцьця« адбыўся ў Кракаве ў трэці раз. Паводле яго арганізатараў, на гэтую сустрэчу прыбыла прыкладна тысяча палітыкаў ды экспэртаў.
эж
У сустрэчы прымаюць удзел палітыкі, юрысты і прадстаўнікі навукі з розных краін сьвету. Адной з галоўных тэм суботніх дэбатаў была «Нацыянальная ідэнтычнасьць у Эўропе».
У сваім выступе віцэ-прэм'ер Польшчы Бэата Шыдла выказала меркаваньне, што эўрапейскае заканадаўства павінна грунтавацца на іудзейска-хрысьціянскіх каштоўнасьцях: «Можа падавацца, што нас не разумеюць, што рэшта Эўропы не заўважае значэньня эўрапейскіх каранёў у палітыцы ды разьвіцьці гаспадаркі. Аднак я магу з задавальненьнем канстатаваць, што наша бачаньне ЭЗ пачынае дамінаваць».
Форум «Закон для разьвіцьця» адбыўся ў Кракаве ў трэці раз. Паводле яго арганізатараў, на гэтую сустрэчу прыбыла прыкладна тысяча палітыкаў ды экспэртаў.
эж