Logo Polskiego Radia
Print

Палякі замежжа змогуць увайсьці ў склад Сэнату Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.10.2018 11:57
Адно з дадатковых месцаў у Сэнаце можа быць вылучана для прадстаўніка польскай дыяспары з боку ўсходняй, а другое – з боку заходняй мяжы Польшчы.
Станіслаў Карчэўскі Станіслаў Карчэўскі Foto: senat.gov.pl/Michał Józefaciuk

Два прадстаўнікі дыяспары могуць увайсьці ў Сэнат Польшчы
Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі паведаміў аб падрыхтоўцы праекта зьмяненьняў у канстытуцыю краіны. Гаворка ідзе аб пашырэньні складу верхняй палаты парлямэнту двума людзьмі, якія прадстаўляюць палякаў замежжа. Такую заяву польскі зрабіў падчас трохдзённага афіцыйнага візыту ў Малдове.
Станіслаў Карчэўскі выказаў здагадку, што адно з дадатковых месцаў у Сэнаце можа быць вылучана для прадстаўніка польскай дыяспары з боку ўсходняй, а другое – з заходняй мяжы Польшчы. Таксама Карчэўскі перакананы ў тым, што ўсе парлямэнцкія партыі падтрымаюць гэты зьмены.
Паводле польскай канстытуцыі, праект папраўкі да асноўнага закону краіны можа ўнесьці група зь ня менш чым 1/5 ад усё колькасьці сэнатараў. Цяпер верхняя палата парлямэнту Польшчы складаецца са 100 парлямэнтараў.
эж


Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі паведаміў аб падрыхтоўцы праекта зьмяненьняў у канстытуцыю краіны. Гаворка ідзе аб пашырэньні складу верхняй палаты парлямэнту двума людзьмі, якія прадстаўляюць палякаў замежжа. Такую заяву польскі палітык зрабіў падчас трохдзённага афіцыйнага візыту ў Малдове.

Станіслаў Карчэўскі выказаў здагадку, што адно з дадатковых месцаў у Сэнаце можа быць вылучана для прадстаўніка польскай дыяспары з боку ўсходняй, а другое – з боку заходняй мяжы Польшчы. Таксама Карчэўскі перакананы ў тым, што ўсе парлямэнцкія партыі падтрымаюць гэты зьмены.

Паводле польскай канстытуцыі, праект папраўкі да асноўнага закону краіны можа ўнесьці група зь ня менш чым 1/5 усёй колькасьці сэнатараў. Цяпер верхняя палата парлямэнту Польшчы складаецца са 100 парлямэнтараў.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт