Logo Polskiego Radia
Print

Нобэлеўская прэмія сьвету прысуджана ўрачу з Конга і праваабаронцы з Ірака

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.10.2018 12:18
Яны атрымалі прэмію за «намаганьні па спыненьні выкарыстаньня сэксуальнага гвалту як прылады войнаў і ўзброеных канфліктаў».
Дзяніс МуквэгеДзяніс МуквэгеPAP/EPA/PATRICK SEEGER

Нобэлеўская прэмія сьвету 2018 года прысуджана ўрачу-гінэколягу кангалезцаў Дзянісу Муквэзе і праваабаронцы з Ірака Надзі Мурад. Пра гэта абвясьціў у Осла Нарвэскі нобэлеўскі камітэт, заяву даступна на сайце ўзнагароды.
Як адзначаецца, прэміі яны ўдастоены за «намаганьні па спыненьні выкарыстаньня сэксуальнага гвалту як прылады войнаў і ўзброеных канфліктаў». Абодва ляўрэаты ўнесьлі вырашальны ўклад у факусаваньне ўвагі на ваенных злачынствах і барацьбу з імі, пазначылі ў камітэце.
Муквэге большую частку жыцьцё дапамагаў ахвярам сэксуальнага гвалту ў сябе на радзіме ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Ён заснаваў шпіталь Панзі, у якім аказваюць мэдыцынскую дапамогу жанчынам, якія сталі ахвярамі падобных злачынстваў. Для сваёй краіны і сьвету ён зьяўляецца сымбалем барацьбы за спыненьне сэксуальнага гвалту падчас войнаў і ўзброеных канфліктаў, адзначылі ў камітэце.
Надзі Мурад сама стала ахвярай ваенных злачынстваў. Яна належыць меншасьці языдаў - нацыянальнасьці курдзкай этнічнай групы. У 2014 годзе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава», якая захапіла частку тэрыторыі Сырыі і Іраку, пачала генацыд языдаў. У вёсцы Надзі сотні людзей былі забітыя, мноства маладых жанчын і непаўналетніх баевікі выкралі і ўтрымлівалі ў якасьці сэксуальных рабоў. Мурад змагла зьбегчы ад тэрарыстаў праз тры месяцы.

Нобэлеўская прэмія сьвету 2018 года прысуджана ўрачу-гінэколягу кангалезцаў Дэнісу Муквэгу і праваабаронцы з Ірака Надзі Мурад. Пра гэта абвясьціў у Осла Нарвэскі нобэлеўскі камітэт, заяву даступна на сайце ўзнагароды.

Як адзначаецца, прэміі яны ўдастоены за «намаганьні па спыненьні выкарыстаньня сэксуальнага гвалту як прылады войнаў і ўзброеных канфліктаў». Абодва ляўрэаты ўнесьлі вырашальны ўклад у факусаваньне ўвагі на ваенных злачынствах і барацьбу з імі, пазначылі ў камітэце.

Муквэге большую частку жыцьцё дапамагаў ахвярам сэксуальнага гвалту ў сябе на радзіме ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Ён заснаваў шпіталь Панзі, у якім аказваюць мэдыцынскую дапамогу жанчынам, якія сталі ахвярамі падобных злачынстваў. Для сваёй краіны і сьвету ён зьяўляецца сымбалем барацьбы за спыненьне сэксуальнага гвалту падчас войнаў і ўзброеных канфліктаў, адзначылі ў камітэце.

Надзі
Надзі Мурад

Надзі Мурад сама стала ахвярай ваенных злачынстваў. Яна належыць меншасьці языдаў - нацыянальнасьці курдзкай этнічнай групы. У 2014 годзе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава», якая захапіла частку тэрыторыі Сырыі і Іраку, пачала генацыд языдаў. У вёсцы Надзі сотні людзей былі забітыя, мноства маладых жанчын і непаўналетніх баевікі выкралі і ўтрымлівалі ў якасьці сэксуальных рабоў. Мурад змагла зьбегчы ад тэрарыстаў праз тры месяцы.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт