Logo Polskiego Radia
Print

ІНП называе імёны невядомых дагэтуль ахвяр таталітарызму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.10.2018 16:21
Сем’і атрымалі дакумэнты, якія пацьвярджаюць ідэнтыфікацыю астанкаў ахвяраў.
Віцэ-старшыня й старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Кшыштаф Швагжык і Яраслаў Шарэк.Віцэ-старшыня й старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Кшыштаф Швагжык і Яраслаў Шарэк.PAP/Radek Pietruszka

ІНП называе імёны невядомых дагэтуль ахвяр таталітарызму
Сем’і атрымалі дакумэнты, якія пацьвярджаюць ідэнтыфікацыю астанкаў ахвяраў.
У Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве з удзелам Анджэя Дуды адбылася цырымонія ўручэньня сем’ям ахвяраў камуністычнага таталітарызму дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць ідэнтыфікацыю астанкаў іх блізкіх.
Віцэ-старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Кшыштаф Швагжык (Krzysztof Szwagrzyk) падкрэсьліў, што сёлета, гэта ўжо другое такое мерапрыемства. 1 лютага 2018 году сем’і ахвяраў атрымалі 22 дакумэнты з пацьвярджэньнем ідэнтыфікацыі астанкаў ахвяраў.
Паводле Швагжыка, гэта магчымае дзякуючы супрацы, заключанай годам таму паміж ІНП і кансорцыюмам мэдыцынскіх ВНУ ў Польшчы. З гэтага часу навукоўцам удалося ідэнтыфікаваць больш за 100 астанкаў ахвяраў камуністычнага рэжыму.
Толькі сёлета ІНП праводзіў пошук астанкаў ахвяр таталітарных рэжымаў у дзясятках месцаў у Польшчы й за мяжой.
аз

У Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве з удзелам Анджэя Дуды адбылася цырымонія ўручэньня сем’ям ахвяраў камуністычнага таталітарызму дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць ідэнтыфікацыю астанкаў іх блізкіх.

Віцэ-старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Кшыштаф Швагжык (Krzysztof Szwagrzyk) падкрэсьліў, што сёлета гэта ўжо другое такое мерапрыемства. 1 лютага 2018 году сем’і ахвяраў атрымалі 22 дакумэнты з пацьвярджэньнем ідэнтыфікацыі астанкаў ахвяраў.

Паводле Швагжыка, гэта магчыма дзякуючы супрацы, заключанай годам таму паміж ІНП і кансорцыюмам мэдыцынскіх ВНУ ў Польшчы. З гэтага часу навукоўцам удалося ідэнтыфікаваць больш за 100 астанкаў ахвяраў камуністычнага рэжыму.

Толькі сёлета ІНП праводзіў пошук астанкаў ахвяр таталітарных рэжымаў у дзясятках месцаў у Польшчы й за мяжой.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт